17 студзеня выпісаны з бальніцы бацька журналісткі Ірыны Халіп кінадраматург Уладзімір Халіп, паведаміла БелаПАН яго жонка Люцына Халіп.

Пасля атрымання накіравання на лячэнне з 3 студзеня Уладзімір Халіп знаходзіўся ў аддзяленні афтальмалогіі Мінскай гарадской клінічнай бальніцы № 3, дзе 4 і 11 студзеня быў двойчы прааперыраваны ў сувязі з адслаеннем сятчаткі правага вока.

Праблемы са зрокам у кінадраматурга пачаліся 20 снежня, пасля перанесенага стрэсу ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску, калі Ірына і яе муж экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў былі затрыманыя і памешчаныя ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?