Заўзятары шатляндзкага «Хартса» патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта клюбу літоўскага бізнэсоўца Ўладзімера Раманава, які таксама валодае літоўскім «Каўнасам» і менскім МТЗ-РІПА, і выканаўцу абавязкаў галоўнага трэнэра «Хартса» беларускага спэцыяліста Эдуарда Малафеева. У 15 туры чэмпіянату Шатляндыі «Хартс» мінімальна саступіў на сваім полі «Рэйнджэрз» і апусьціўся ў турнірнай табліцы на 5-е месца.

Капітан «Хартса» Стывэн Прэсьлі і яшчэ некалькі гульцоў старэйшага пакаленьня заявілі, што незадаволеныя палітыкай, якую праводзіць клюбнае кіраўніцтва. Да футбалістаў далучыліся заўзятары клюбу. Апошнім часам у складзе «Хартса» зьявілася сямёра літоўскіх футбалістаў.

Летась «Хартс» заняў другое месца ў чэмпіянаце Шатляндыі, саступіўшы толькі «Сэлтыку», але ня трапіў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы грэцкаму АЕКу. Пры памыснай раскладцы «Хартс» мог паспаборнічаць з салігорскім «Шахтарам».

Сам жа Эдуард Малафееў заявіў, што з радасьцю вярнуўся б працаваць у Беларусь, тым болей актыўна тыражаваліся чуткі, што ён можа ўзначаліць МТЗ-РІПА, але яго не адпускае клюбнае кіраўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?