У 1989 г. нічога не прадракала краху сістэмы.
Савецкі Саюз распасціраецца на адну шостую частку сушы. Яго грозныя ракеты, атамны кулак імперыі,
Так, эканоміку ліхаманіла ды падспудна адчувалася незадаволенасць.
Але была магутная КПСС, гэтакая шматмільённая татальная
Сістэма была стабільная і выглядала непарушна.
Хто ў 1989 годзе верыў, што пройдзе нейкія два гады і ўся гэтая камуністычная імперыя абваліцца? І не дапамогуць ёй ні яе ракеты, ні яе армія,
а камуністычныя прэтарыянцы з КДБ будуць сядзець як мышкі пад венікам, калі натоўп будзе выкарчоўваць помнік Феліксу Дзяржынскаму побач з іх, як гэта цяпер прынята называць, цэнтральным офісам.
У тое, што гэта магчыма, у далёкім 1989 годзе ніхто не верыў.
Тым не менш чераз 2 гады гэта сталася фактам.
Рэсурсы камуністычнай сістэмы ўжо былі вычарпаныя. Нязграбная камуністычная эканоміка танула ў віры ўсёпаглынальнага крызісу. І менавіта гэтая эканамічная імпатэнцыя канчаткова і беспаваротна зламала сістэму.
У 1989 годзе ў Савецкім Саюзе, хітом, гэтак жа як і ва ўсім свеце, была бразільская «ламбада». Заліхвацкая танцавальная мелодыя грымела з кіёскаў гуказапісу (хто яшчэ памятае такія рудыменты савецкага мінулага?) накручваючы сваю папулярнасць. І пад «ламбаду» раскручваліся гайкі сістэмы. Наперадзе яшчэ крывавая бойня ў Вільні, крывавы ашчэр ў Грузіі і на Каўказе…
Але гэтыя адчайныя спробы ўжо нічога не вырашаць і нічога не спыняць. Кропка незвароту пройдзеная.
Цяпер для рэжыму Лукашэнкі наступіў свой 1989 год.
Так, сістэма яшчэ не страціла кіраванасць, так, прэтарыяне па ранейшаму верныя і гатовыя выканаць любы загад.
Але свой унутраны рэсурс трываласці сістэма ўжо вычарпала.
Эканоміка, усе гэтыя стратныя прадпрыемствы з безнадзейна састарэлым абсталяваннем, праядаюцца вялізныя датацыі сельская гаспадарка — усё гэта цягне рэжым на дно.
«Ламбада» для Лукашэнкі ўжо гучыць.