Беларусь у 2010 годзе павялічыла вытворчасць калійных угнаенняў у 2,1 разу ў параўнанні з 2009 годам — да 5222,7 тыс. тон,
паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Экспарт калійных угнаенняў у студзені-лістападзе 2010 года павялічыўся ў 2,4 разу і склаў 3871,1 тыс. тон. Сярэдняя экспартная цана калію склала $529 за тону, знізіўшыся на 32,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.

У крызісным 2009 годзе вытворчасць калію склала ўсяго 2485,4 тыс. тон, што ў 2 разы менш, чым у 2008 годзе. Па выніках пазамінулага года на экспарт было пастаўлена 1750,4 тыс. тон калію, што на 53,9% менш, чым у 2009 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?