У Брэсце часова спыніла працу штучная коўзанка на адкрытым паветры: яна пачала раставаць.
Пра гэта ў сваім блогу напісаў брэсцкі фатограф Аляксандр Шульгач. Коўзанка часова спыніла прыём наведнікаў.
Коўзанка была залітая паміж Палацам водных відаў спорту і Лядовым палацам. Бізнэсовец з Германіі інвеставаў больш за 500 тыс. еўра на яе будаўніцтва.
Тэлеканал СТВ, у сваю чаргу, адзначаў, што новая козанка «зробленая паводле еўрапейскіх стандартаў і не баіцца нават плюсавых тэмператур».
0
0
0
0
0
0