«Хлусьня, здрада да таго падобнае...»
Камэдыя
Рафаэль піша біяграфіі замест знакамітасьцяў. Аднойчы яму замаўляюць кнігу пра слыннага футбаліста. Але сяброўка гэтага дурня – першае каханьне Рафаэля. Употайкі ад футбаліста – і сваёй палюбоўніцы – герой заляцаецца да дзяўчыны. Жыцьцё героя становіцца непрадказальным, а рагаты футбаліст цяжка пакутуе...
Прыз Авіньёнскага кінафэсту за лепшую апэратарскую працу, прэмія «Сэзар « за лепшую ролю другога пляну (Кловіс Карніяк за роль футбаліста).
Францыя, 2004, рэж. Лоўрэн Цірар.