22.11.2006 / 10:54

Нідэрляндзкая прэмія рэдактару «Нашай Нівы» 6

Рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько стаў ляўрэатам штогадовай прэміі «Свабода выказваньня».

Рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько стаў ляўрэатам штогадовай прэміі «Свабода выказваньня». У рашэньні гаворыцца, што ўзнагарода прысуджаецца яму «на знак прызнаньня ягонага змаганьня за свабоду выказваньня ў Беларусі, якая выявілася ў рэдактарскай працы ў «Нашай Ніве» ды іншай творчай дзейнасьці». Прэмію – яе назва па-ангельску гучыць Oxfam Novib / PEN Freedom of Expression – прысуджаюць Міжнародны ПЭН-Клюб і нідэрляндзкая фундацыя «Oxfam Novib», якая падтрымлівае праекты па змаганьні зь беднасьцю, а таксама па спрыяньні чалавечаму разьвіцьцю ў розных краінах сьвету.

Апрача рэдактара «НН», яшчэ чатыры чалавекі атрымаюць такую ўзнагароду сёлета: Сымон Мол (Камэрун/Польшча), Роя Талаўі (Іран/Курдыстан), Фарадж Байракдар (Сырыя) ды Грант Дзінк (Турэччына).

Цырымонія ўзнагароджваньня адбылася 18 лістапада ў Гаазе падчас фэстывалю Crossing Border («Пераступаючы межы»). А.Дынько не прысутнічаў на ёй праз занятасьць юбілейнымі мерапрыемствамі стагодзьдзя «Нашай Нівы».

РМ

0
Home Alone / Адказаць
22.11.2006 / 18:32
Шчыра вiншуем!
0
pan Brudas / Адказаць
22.11.2006 / 20:15
Далучаюся да віншаваньняў і добрых пажаданьняў! 200 год (бо 100 лят ужо на носе...)! Трымаймыся!
0
Bagdan / Адказаць
22.11.2006 / 20:57
Віншую сп. Дынька. Спадзяюся, што ён падтрымае добрую ініцыятыву сп. Мілінкевіча і перадасьць прэмію палітвязьням альбо іх дзецям.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру