Паводле арт. 229 Адм. кодэксу РБ яго прыгаварылі да 20 базавых велічыняў штрафу. Абвінавацілі ў тым, што, быццам бы, незаконна распаўсюджваў на трасе Гомель — Кобрын сродкі масавай інфармацыі. Судзілі на падставе пратакола, які склаў участковы Рэчыцкага РАУС Бандарэнка Аляксандр Рыгоравіч.

У ходзе суда Кузняцоў адкінуў усе абвінавачанні.

Па-першае, улётка не з’яўляецца перыядычным выданнем, таму, натуральна, не з’яўляецца сродкам масавае інфармацыі, і таму артыкул нельга ўжываць, аргументаваў ён. На вытворчасць і распаўсюд улётак увогуле няма абмежаванняў нават у беларускім рэпрэсіўным заканадаўстве.

Па-другое, ён абверг факт распаўсюду, як гэта паказана ў пратаколе. Той факт, што нашу машыну менавіта спынілі на трасе адлюстраваны ў пратаколе ператрусу машыны, які быў складзены. Ехалі на хуткасці каля 90 км/г, былі спыненыя быццам за ДТЗ у Мазыры.

Але суд аргументаў Кузняцова не паслухаў і прызначыў штраф.

Глядзі яшчэ: Як я схадзіў у КДБ
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?