Карэспандэнт Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі быў асуджаны «за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу» 19 сьнежня судом Маскоўскага раёну Менску.

Сьведкі-міліцыянты блыталіся ў сваіх паказаньнях, але судзьдзя не ўлічыў гэтага. Суд палічыў, што Гарэцкі выкрыкваў лёзунгі «Сыходзь» і «Жыве Беларусь». Судзілі Гарэцкага паводле пратаколу ўчастковага міліцыянта, які быў складзены ўчора.

Амаль суткі месцазнаходжаньне Барыса Гарэцкага было невядомае ні ягоным сваякам, ні калегам у працы. Яго затрымалі напярэдадні, 17 студзеня, каля будынка КДБ, калі журналіст запісваў інтэрвію са сваякамі зьняволеных паводле крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня.

Журналіста напачатку затрымалі для праверкі дакумэнтаў, а затым правялі ператрус на ягонай кватэры, а таксама на кватэры брата Кастуся Гарэцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?