Арганізатары Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы скасавалі запрашэнне беларускаму міністру замежных справаў. Нагодай сталі паслявыбарныя рэпрэсіі ў Беларусі. Канферэнцыя прызначаная на пачатак лютага, паведамляе польскае агенцтва РАР.

Арганізатары адзначылі: штогадовая Мюнхенская канферэнцыя з'яўляецца прыватнай, а не дзяржаўнай. Таму рашэнне пра адмову шэфу беларускага МЗС не варта звязваць з пазіцыяй нямецкага ўраду.

У імпрэзе прымуць удзел 350 чалавек — прадстаўнікі ўрадаў, парламентаў, міжнародных арганізацыяў, а таксама эксперты і публіцысты. Арганізатары чакаюць 70 афіцыйных дэлегацый, у тым ліку 12 кіраўнікоў краін і каля 50 міністраў замежных справаў і абароны.

Сярод запрошаных гасцей сакратар Дзярждэпартамента ЗША Хілары Клінтан, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў, брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран, генсакратар ААН Пан Гі Мун, генсакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, прэзідэнт Еўрапейскага савета Герман ван Рампэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?