Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Іван Кулікоў затрыманы па падазрэнні ва ўчыненні злачынства па артыкуле 210 Крымінальнага кодэкса «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі»,

паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Цяпер у дачыненні да затрыманага праводзіцца праверка. Абвінавачанне яму пакуль не прад’яўлялася.

Нагадаем, Іван Кулікоў быў затрыманы 17 студзеня на 72 гадзіны пасля допыту ва УУС Заводскага раёна Мінска. 61-гадовы кандыдат тэхнічных навук, доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Кулікоў прыбыў да следчага па позве. Яму дазволілі патэлефанаваць дамоў і паведаміць, што ў кватэры будзе праведзены вобыск. Па яго выніках нічога канфіскавана не было.

Кулікоў жыве ў пасёлку Сосны, з’яўляецца загадчыкам лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны». Удавец, мае двух сыноў і дачку.

Іван Кулікоў вылучаўся прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта на выбарах 2010 года, аднак у канцы кастрычніка адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі, не сабраўшы неабходнай колькасці подпісаў выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?