22.11.2006 / 12:37

Маршрутам графа Тышкевіча 2

У 2007 г. спаўняецца 150 гадоў з часу экспэдыцыі графа Канстанціна Тышкевіча па Вяльлі. Падчас яе Тышкевіч упершыню наведаў, абмерыў і апісаў вытокі й першыя 77 кілямэтраў ракі. Група энтузіястаў вырашыла наступным летам паўтарыць падарожжа графа Tышкевіча. Удзельнікі экспэдыцыі прагнуць далучэньня да выправы водных турыстаў.

У 2007 г. спаўняецца 150 гадоў з часу экспэдыцыі графа Канстанціна Тышкевіча па Вяльлі. Падчас яе Тышкевіч упершыню наведаў, абмерыў і апісаў вытокі й першыя 77 кілямэтраў ракі. Група энтузіястаў вырашыла наступным летам паўтарыць падарожжа графа Tышкевіча. Удзельнікі экспэдыцыі прагнуць далучэньня да выправы водных турыстаў.

У 1857 годзе ўпершыню комплексна, з пагляду геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, былі вывучаная Вялейшчына й Віленшчына. Вынікі экспэдыцыі выйшлі кнігай «Вяльля і яе берагі» (1871 г., пасьля сьмерці аўтара). Кніга графа Тышкевіча – адзіная манаграфія ў Эўропе, у якой этнічны рэгіён дасьледаваны шляхам падарожжа па рацэ.

Праз 150 гадоў ад Камены да Коўна выбіраюцца прадстаўнікі розных грамадзкіх арганізацый.

У Віленскай ратушы адбыўся ўрачысты абрад упаўнаважаньня будучае экспэдыцыі. Прадстаўнікі пяці грамадзкіх арганізацыяў падпісалі дамову аб партнэрстве.

Ініцыятары ідэі, праплыўшы па Вяльлі ў памяць графа Тышкевіча, хочуць нагадаць грамадзтву Літвы і Беларусі аб яго навуковых заслугах і зьвярнуць увагу грамадзтва на значэньне Вяльлі для абодвух народаў. Вяльля лучыла людзей розных нацыяў, якія жывуць абапал ракі.

Задумана паўтарыць экспэдыцыю Тышкевіча і, карыстаючыся сучаснымі тэхналёгіямі, зафіксаваць зьмены на берагах Вяльлі, што адбыліся за 150 гадоў.

Удзельнікі экспэдыцыі прагнуць далучэньня да выправы водных турыстаў з абедзьвюх дзяржаў.

Кінадакумэнталіст Вітаўтас Дамашэвічус мае створыць відэааповед пра эўрарэгіён Вяльлі, які будзе паказаны па эўрапейскіх тэлеканалах. Таксама ў 2007 г. вынікі экспэдыцыі будуць абагуленыя ў асобным выданьні.

Граф Тышкевіч сваё падарожжа пачаў 5 чэрвеня 1857 г. Роўна праз 150 гадоў яно зноў пачнецца ад вёскі Камена, ад легендарнага каменя, дзе пачынаецца Вялейскае вадасховішча.

Шлях да беларуска-літоўскай мяжы экспэдыцыя праплыве за два тыдні з начлегамі ў Нарачы, Смургонях, Данішаве, Жодзішках. Дзяржаўную мяжу пераплывуць 18 чэрвеня.

У Буйвідах да экспэдыцыі далучыцца плыт «Блюкшыс» з камандай. Праплываючы Літвою, удзельнікі экспэдыцыі зьбіраюцца ўшанаваць міталягічныя мясьціны Сантаку, Рэву, Пашульнішкі.

Купальле, як і 150 гадоў таму, будзе адсьвяткавана ў Вільні, насупраць парку Зьвярынец. Начлегі ў Літве заплянаваныя ў Судэрве, Дукштах, Кернаве, Руклі. А скончыцца экспэдыцыя 1 ліпеня ў Коўне.

Людвіка Вітушка, паводле літоўскай прэсы

0
minak / Адказаць
24.11.2006 / 02:05
Bielarusy nadaliej spiac pakul lietuvisy szanuuc Tyszkieviczusa.
0
tumash / Адказаць
05.12.2006 / 20:19
Што значыць сьпяць. Выправа, я так разумею, беларуска-літоўская.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру