Паводле звестак праваабаронцаў, колькасць абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску, дасягнула 32 чалавек. Спіс папоўніў Аляксандр Малчанаў,

удзельнік акцыі 19 снежня, які быў затрыманы 6 студзеня ў Барысаве і змешчаны пад варту.

На 18 студзеня ў ліку абвінавачаных — пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты. Чатыры з іх знаходзяцца ў СІЗА КДБ: Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. Віталь Рымашэўскі быў вызвалены з СІЗА 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе.

Астатнія 27 абвінавачаных — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі:

— Аляксандр Арастовіч, давераная асоба Статкевіча;

— Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Саннікава;

— Сяргей Вазняк, давераная асоба Някляева;

— Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штаба Някляева;

— Аляксандр Класкоўскі, былы супрацоўнік міліцыі;

— Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба Саннікава;

— Алег Корбан, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука;

— Анатоль Лябедзька, давераная асоба Раманчука;

— Мікіта Ліхавід, удзельнік акцыі;

— Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча;

— Дзмітрый Новік, удзельнік акцыі;

— Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар Саннікава;

— Анатоль Паўлаў, кіраўнік выбарчага штаба Раманчука;

— Анастасія Палажанка, намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт»;

— Наталля Радзіна, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org;

— Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага;

— Аляксандр Фядута, давераная асоба Някляева;

— Ірына Халіп, карэспандэнт расійскай «Новой газеты», жонка Андрэя Саннікава;

— Арцём Брэус, грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Быў вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў затрыманы праз паўгадзіны ў межах крымінальнай справы. Абвінавачанне выстаўлена 5 студзеня;

— Іван Гапонаў, грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Быў вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў затрыманы праз гадзіну ў межах крымінальнай справы. Абвінавачанне выстаўлена 5 студзеня;

— Уладзімір Лобач, удзельнік акцыі 19 снежня, адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт, пад вартай;

— Дзмітрый Мядзведзь, пасля адбывання 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту змешчаны пад варту;

— Андрэй Федаркевіч, удзельнік акцыі, пад вартай;

— Уладзімір Хамічэнка, адбыў 15-сутачны адміністрацыйны арышт, пад вартай;

— Павел Вінаградаў, актывіст кампаніі «Гавары праўду!», пад вартай;

— Пазняк Андрэй. Быў пакараны штрафам у 30 базавых велічынь, пасля навагодніх святаў высветлілася, што ён змешчаны ў СІЗА МУС і яму выстаўлена абвінавачанне;

— Аляксандр Малчанаў, удзельнік акцыі 19 снежня, затрыманы 6 студзеня ў Барысаве, змешчаны пад варту.

Нагадаем, 10 студзеня аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама распаўсюдзіў інфармацыю, што падчас расследавання справы, распачатай на падставе частак 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама ўстаноўлены звыш 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці. Паводле звестак ГУУС, абвінавачанне выстаўлена 31 чалавеку.

Новых звестак ад ГУУС аб колькасці абвінавачаных не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?