Былы намеснік дзяржсакратара ЗША адказаў на пытанні «Нашай Нівы».

«НН»: Спадар Дэвід, як Вы лічыце, ці могуць санкцыі быць эфектыўнымі ў якасці сродку ўздзеяння на Лукашэнку?

ДК: Абсалютна. Яны спрацавалі ў 2008 годзе, калі ЗША і Еўрасаюз разам увялі санкцыі, якія прымусілі Лукашэнку выпусціць палітычных зняволеных. Яны з’яўляюцца адзіным спосабам барацьбы з Лукашэнкам. Палітыка «ўцягвання ў дыялог» была цалкам правальнай.

«НН»: Па-Вашаму, Еўрапейскі Саюз пойдзе на эканамічныя ці палітычныя санкцыі?

ДК: Санкцыі будуць працаваць, толькі калі ЗША і Еўрасаюз будуць прымаць іх разам. ЕС прыпыніў забарону на выдачу віз у кастрычніку 2008 года. Варта зноў увесці яе і распаўсюдзіць яе дзеянне на лю¬дзей, якія ўдзельнічаюць у апошніх парушэннях правоў чалавека.

«НН»: Што Вы думаеце пра гаворкі аб эмбарга на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў?

ДК: Гэта яшчэ адзін варыянт, які павінен быць прааналізаваны. Але галоўнае — прыняць мэтанакірава¬ныя меры, якія прадугледжваюць пакаранне рэжыму і адначасова падтрымліваюць грамадзянскую супольнасць і апазіцыю. Змяншэнне альбо ўвогуле адмена збораў за візы, каб беларусы маглі падарожнічаць у Еўрасаюз, таксама важнае.

***

Дэвід Крэмер кіраўнік міжнароднай даследчай арганізацыі Freedom House. Палітык тры гады працаваў намеснікам кіраўніцы дзярждэпартамента ЗША Кандалізы Райс і курыраваў адносіны з Беларуссю, Расіяй, Малдовай і Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?