Якой яна будзе? Аналізуем музычныя набыткі і страты 2010-га.
Якой яна будзе? Аналізуем музычныя набыткі і страты2010-га .
Напярэдадні лютаўскага выступу Вольскі выклаў у інтэрнэце песню
Праўда, праз некалькі месяцаў Вольскі — свядома ці не — яшчэ раз аддаў даніну «паралітыцы», напісаўшы на словы Уладзіміра Някляева песню «Гавары праўду». Аднак больш нічым прыхільнасці да аднайменнай грамадзянскай кампаніі не выявіў. І на мітынгах у падтрымку кандыдата Някляева не выступаў. Як і ў падтрымку іншых кандыдатаў. Чаму? Сёлета няма адзінага кандыдата, тлумачыць Вольскі, і прыхільнікі яго музыкі расцярушаныя.
Пасля трохгадовага перапынку на сцэну вярнуўся і «Крамбамбуля».
У новым складзе гурт запісаў і выклаў у вольны доступ у інтэрнэце сінгл
У пачатку года стартануў і супольны праект «Такога няма нідзе» з удзелам Уладзіміра Пугача, Русі, Віталя Артыста, Андрэя Такінданга, Ганны Хітрык. Рухавіком яго быў Вольскі. Музыкі запісалі
Нельга не адзначыць удзелу Вольскага ў праекце радыё «Свабода» «Саўка ды Грышка». Яго злабадзённыя прыпеўкі ад імя лукашыста і апазіцыянера чапляюць старэйшае пакаленне. Таксама Лявон сыграў музыку ў беларускай стужцы «Дастыш фантастыш», для якой напісаў і песню. Удзельнічаў у фестывалях Be2gether, «Навальніца».
Але найбольшую ўвагу выклікаў праект Вольскага «Белая яблыня грому» на словы знакавых беларускіх паэтаў — ад Чачота да Барадуліна. З гэтай праграмай Вольскі прайшоў на дзяржтэлебачанне і збірае аншлагі на жывых канцэртах.
Рокеры — у гарады, на вёску — дудары
Музычных фэстаў сёлета менш не стала. І хаця адны адмяняліся, іх месца займалі іншыя.
«
Фестываль BelaMusic, які ў 2009 упершыню прайшоў пад Мінскам, сёлета не адбыўся. Спонсары не падтрымалі, хаця адзін з арганізатараў, Алег Хаменка, спадзяецца на вяртанне фэсту ў
Верагодна, апошні раз прайшло і «Амбасовішча», якое традыцыйна ладзілася ў рэзідэнцыі амерыканскага пасла ў Раўбічах. Пасольства палічыла нерэнтабельным надалей выкарыстоўваць рэзідэнцыю — праз зацяжны канфлікт з беларускім бокам пасла ЗША ў краіне няма, а колькасць працаўнікоў пасольства скарочана да мінімуму.
Затое пад Мінскам прайшоў фестываль «Паляна». Але ўражанне такое, нібыта яго зрабілі «разавым» спецыяльна пад «Ляпіс Трубяцкой». Гурт адмяніў сольны канцэрт у Мінску на карысць «Паляны», дзе адыграў дзвюхгадзінную праграму. Нават расійскаму «Рублю» Сяргея Шнурава далі ўдвая меней часу.
На транспамежным фестывалі Be2gether у літоўскіх Нарвелішках Беларусь сёлета прадстаўлялі Лявон Вольскі, Open Space, CherryVata, Akute. Be2gether наведаў і пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын. Раней афіцыйны Мінск стараўся быць на адлегласці ад такіх мерапрыемстваў.
«Рок за баброў», які ўжо другі год праходзіў пад Мінскам, працягнуў эвалюцыю. Пераймаючы «Басовішча», арганізаваў конкурс маладых музыкаў. Перамог дасыць сталы «Бан Жвірба» з Гомеля.
Са зменамі каторы год праходзіць і «Басовішча». Сёлета на фэсце не выступілі ні N.R.M., ні «Палац», ні «Крама». Затое ўпершыню заспяваў «Ляпіс Трубяцкой». А пераможцам абралі магілёўскі гурт Akute — трансфармаваныя «Глюкі».
Калі рокеры імкнуліся ў гарады ці стараліся асесці непадалёк ад іх, аматары старажытнай музыкі паехалі ў глыбінку. У дзясяты раз у музейным комплексе «Дудуткі» прайшоў «Дударскі фэст», а на Ашмяншчыне другі год запар ладзіўся «Гальшанскі замак».
«Ляпіс Трубяцкой» за лета аб’ехаў свет. Выступіў на венгерскім фестывалі Sziget. Быў канцэрт на галандскім фэсце Mundial. Разам з трыма канцэртамі ў Германіі, гэтыя выступы паспрыялі прасоўванню альбома гурта «Агітпоп», што выйшаў летам у Нямеччыне.
«Саня останется с намі»
Свой адбітак на музычнае жыццё наклала і прэзідэнцкая кампанія. Брутальны
Rockerjoker аспрэчваюць, што іх Саня мае прататып у беларускай палітыцы. Што ім застаецца рабіць?
А вось аўтарка песні «Наш презідент», педагог вакалу дзіцячага ансамбля «Зорачка» пры Ансамблі Узброеных сілаў, не хавае, каму прысвечаная песня. Па ступені вернападданасці гэтая песня далёка абыходзіць «Слухай бацьку» «Сяброў». Плюс яна праспяваная дзіцячым калектывам. Ці можна гэта расцэньваць як выкарыстанне дзяцей у палітычнай агітацыі?
А вось гурт J: морс, які ў
…і іншыя кокеры
Фактычна перастаў існаваць магілёўскі гурт «Маўзер». Спачатку яго пакінулі басіст і бубнач, у выніку чаго сарваўся электрычны канцэрт у Мінску. А пасля сышоў і гітарыст. Ян Маўзер пераехаў у Мінск, каб сабраць новы склад.
Яшчэ большай нечаканасцю стаўся развал каманды «Дзецідзяцей». Выпусціўшы беларускамоўны альбом «Рух», музыкі пайшлі ў бестэрміновы адпачынак, з якога не вярнуліся. А Ганна Хітрык заснавала новы праект «Сундук».
Да сёлетніх стратаў можна аднесці «перафарматаванне» беларускага тэлеканала «Першы музычны». Увага на ім аддавалася расійскай і заходняй
У
На «Еўрабачанні» беларускі гурт «3+2» выйшаў у фінал і заняў там перадапошняе,
На дзіцячым «Еўрабачанні», што праходзіла ў Мінску, перамог армянскі выканаўца. Беларус Даніла Казлоў быў толькі пятым. Ніякіх скандалаў і піяру, як з леташнім «Чароўным трусікам», а вынік вышэйшы.
Пазітывы
Тэндэнцыя
Страта года
…Год, можа, так і скончыўся б у цэлым на пазітыве. Але ў снежні нечакана памерла Вольга Самусік.
Каментары