Прэс-служба прэзідэнта Беларусі нарэшце пацвердзіла, што цырымонія ўступлення ў пасаду Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня (пятніца).

Цырымонія будзе праходзіць у Палацы Рэспублікі. Пасля яе сканчэння адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў.

Мерапрыемства будзе транслявацца па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Пачатак прамой трансляцыі — 12.50 (па мінскім часе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?