Сёння ў Мінску пры ўдзеле дзяржаўных тэлеканалаў прайшла рэпетыцыя інаўгурацыі прэзідэнта Беларусі.

Па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці ў суправаджэнні матацыклістаў ганаровага эскорту да месца цырымоніі накіраваўся картэж прэзідэнта.

Нагадаем, як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня і пройдзе ў Палацы Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?