Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі звярнулася ва ўрад з прапановай павышэнне тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце. «Калі б сёння ўсталявалі тарыф у 1000–1200 рублёў, гэта падцягнула б нашы прадпрыемствы», — заявіў намеснік міністра Аляксандра Шышко. «Сёння для таго, каб транспартныя прадпрыемствы працавалі стабільна, дзейных тарыфаў недастаткова. Растуць цэны на паліва і запчасткі, нашы прадпрыемствы атрымліваюць субсыдыі з бюджэту, але яны невялікія, таму прадпрыемствы, якія займаюцца сацыяльна значнымі перавозкамі, працуюць практычна стратна»,- удакладніў ён.

Разам з тым,

паводле інфармацыі «Нашай Нівы», праект, перададзены ва ўрад, прадугледжвае зніжэнне цаны на праезд для студэнтаў і пенсіянераў.
Прэс-сакратарка Міністэрства транспарту і камунікацый Алена Саланенка пацвердзіла інфармацыю пра мяркуемыя зніжкі для неабароненых слаяў грамадства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?