Люцына Бяльзацкая, маці Ірыны Халіп, паведаміла, што сёння адміністрацыя Партызанскага раёна Минска выдала ёй дакумент, паводле якога яна прызнаная апякункай унука Даніка.

Трохгадовы Данік, сын Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, застаўся без апекі бацькоў, і ім ужо зацікавіліся сацыяльныя службы.

«Хоць так, я радая. А то я была ў такім шоку, такім стрэсе. А цяпер я ведаю, што Даніка не забяруць», — заявіла Люцына Бяльзацкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?