Меркаванні55

Заўсёды павінен быць працяг

Годным працягам Плошчы-2010, працягам барацьбы, можа стаць маніфестацыя ў дзень інаўгурацыі.
Сарваць яе, вядома, не атрымаецца, бо, па-першае, наўрад ці маніфестацыя будзе дастаткова вялікай, каб гэта атрымалася, па-другое, КДБ і МУС зробяць усё, каб акцыі не адбылося і, па-трэцяе, не хопіць арганізацыі. Але гэта будзе моцна і дзёрзка — «народнаабраны» карануецца ў прэзідэнты, а народ, які яго «абраў», выходзіць на Плошчу, каб выказаць гэтаму пратэст. Тое, што людзі выйдуць, у мяне сумневаў няма. Мы маем правы спадзявацца, што гэты трывалы крок, маніфестацыя ў дзень інаўгурацыі, яшчэ мацней уздыме салідарнасць беларусаў, яшчэ мацней іх абураць хлусня і рэпрэсіі ў дачыненні да вядучых палітыкаў і актывістаў апазіцыі, якія перш за ўсе з’яўляюцца нашымі суайчыннікамі.

Гэтая маніфестацыя, што б ні адбылося, будзе нашым першым настолькі дзёрзкім дзеяннем.
Пераадолеўшы страх, мы зноў выйдзем на святло, пры гэтым без арганізацыі і лідараў, выйдзем па закліку сэрца, нашага сумлення. Зрабіць інакш — значыць здрадзіць сваім надзеям. Як гаварыў Вацлаў Ластоўскі, «ты не жывеш, калі жывеш для сябе. Жыццё — гэта змаганне за Бацькаўшчыну». Нельга бяздзейнічаць, чакаючы, пакуль нешта адбудзецца, трэба рабіць, каб гэтае «нешта» адбылося. Усё залежыць толькі ад нас.

Не павінна нават узнікаць думка, што беларускі народ не дарос да дэмакратыі, што ён яшчэ не гатовы. Менавіта гэта і ўкладае ў нашыя галовы эфектыўная прапаганда дзейнага ўрада. Няўжо нас, беларусаў, перараслі арабы, якія канчаткова перамаглі дыктатуру 14 студзеня гэта года? Не веру! Правільней будзе сказаць, што беларусы яшчэ не гатовыя адказваць за свае дзеянні. Але гэтую адказнасць сёння ці заўтра нехта ўсё ж возьме на сябе — і гэта будзе чарговы этап гісторыі барацьбы беларускага народа за сваю яшчэ продкамі заслужаную свабоду.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць