Да пакараньня 9 суткамі адміністрацыйнага зьняволеньня прыгаварыў сёньня суд Маскоўскага раёну Менску актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўсевалада Шашарына.
Пра гэта «Свабодзе» паведаміла намесьніца старшыні выканкаму АГП Аксана Крышчановіч:
«Афіцыйная фармулёўка рашэньня суду нам невядомая. На наша пытаньне пра гэта прагучаў адказ: «Вы ня ўдзельнікі працэсу, і таму нічога паведамляць вам ня будзем».
Усевалада Шашарына двойчы выклікалі на допыт у КДБ у сувязі з падзеямі 19 сьнежня, апошні раз — учора.
Аксана Крышчановіч кажа: «Яны з адвакатам выйшлі з КДБ, пасьля сувязь зь Усеваладам зьнікла. Пазьней стала вядома, што наш актывіст знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна. Адтуль яго і даставілі ў суд».
0
0
0
0
0
0