З гомельскага ізалятара часавага ўтрымання 21 студзеня выйшаў мясцовы дэмакратычны актывіст Кастусь Жукоўскі, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, 13 студзеня яго асудзілі на восем сутак, нібыта, за дробнае хуліганства. Насамрэч, Жукоўскі рабіў відэаздымкі каля будынка гомельскага ўпраўлення КДБ і быў там затрыманы.

За кратамі ў гомельскім ізалятары часовага ўтрымання актывіст аб’явіў галадоўку. Такім чынам ён пратэставаў супраць рашэння суду, які лічыць палітычна матываваным.

19 студзеня, падчас адбывання пакарання, Жукоўскага даставілі ў Савецкі РАУС Гомелю, дзе паведамілі, што на актывіста складзены новы пратакол. Паводле якога, падчас выбарчай кампаніі разам з Яўгенам Якавенка Жукоўскі разлепваў улёткі ў забароненых для агітацыі месцах.

20 студзеня супрацоўнік КДБ канфіскаваў у актывіста відэакамеру, якая знаходзілася ў ізалятары падчас арышту. Падставай для канфіскацыі паслужыла расследаванне справы пра масавыя беспарадкі ў Мінску ў дзень выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?