21.01.2011 / 16:10

Рэктар БДУ паабяцаў не адлічаць студэнтаў, якія былі на Плошчы 21

Студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ня будуць адлічваць за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 19 сьнежня ў Менску, але яны будуць пакараныя за парушэньне правілаў унутранага распарадку ВНУ.

Пра гэта паведаміў рэктар БДУ Сяргей Абламейка ў сваім відэаблогу на афіцыйным сайце ВНУ.

«На жаль, на плошчы апынуліся некаторыя студэнты БДУ, і мы цяпер праводзім аналіз, чаму і як яны там апынуліся», — заявіў Абламейка.

Рэктар паведаміў, што гэтыя студэнты парушылі правілы ўнутранага распарадку БДУ, згодна зь якімі яны «абавязаныя не ўчыняць дзеяньняў, за якія прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасьць, а таксама наведваць заняткі ў вызначаныя тэрміны і выконваць патрабаваньні, прадугледжаныя праграмамі і плянамі».

Цяпер факультэты сабралі тлумачальныя ва ўдзельнікаў мітынгу і рыхтуюць іх да падачы ў рэктарат, піша БелаПАН.

Што да пакараньня, то «гэта будуць вымовы ці заўвагі», паабяцаў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

0
11 / Адказаць
21.01.2011 / 16:32
адзін з гаўнюкоў. у спіс.
0
Уладзімір / Адказаць
21.01.2011 / 16:35
"...наведваць заняткі ў вызначаныя тэрміны..." -- гэта дзікі анахранізм! Я заўсёды лічыў, што галоўнае -- веды, а не адседжванне на пустых лекцыях...
0
БР / Адказаць
21.01.2011 / 16:41
Сейчас наблюдается интересная тенденция - студенты, которым дали сутки или штраф за погромы просто тупо не ходят на экзамены. Совсем. Естественно, что после сессии их отчислят (чего они, собственно, и добиваются), ну и привет, Варшава. Так что посмотрите ещё сколько будет "палитычна адличаных" визжать на каждом углу и требовать европейские вузы. Понятно, что если студент не ходит на экзамены, никакой рек тор ему не поможет. Но, вообщем-то каждый ищет где выгоднее. Так что те, кто стремятся быть отчисленными, просто устраивают своё будущее, каким его они видят
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру