Чарговы нумар часопіса «ARCHE» прысвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х гадоў.

Чатырохсотстаронкавы том склалі невядомыя альбо малавядомыя тэксты айчынных мовазнаўцаў, большасць з якіх была рэпрэсаваная.

Мовазнаўчая спадчына амаль стогадовай даўніны.

«Для публікацыі былі адабраныя важныя працы з лінгвістычнай палемікі 1920-х гадоў. У нумары публікуюцца некалькі прац мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча і Льва Цвяткова, аўтараў, лінгвістычная спадчына якіх яўна недаацэнена. У часопісе друкуецца фактычна невядомы водгук пачынальніка беларускай лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданне прац Акадэмічнай канферэнцыі 1926 года. Узнаўляюцца фрагменты палемікі паміж Я.Лёсікам і І.Ваўком-Левановічам, а таксама ўпершыню друкуецца даклад Ваўка-Левановіча «Пра некаторыя важнейшыя недахопы беларускай літаратурнай мовы», які выклікаў крытычныя водгукі яго калег і паўплываў на асабісты лёс навукоўца», — адзначыў у прадмове укладальнік нумара Сяргей Запрудскі.

Пазнаёміцца са зместам і замовіць нумар можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?