23.01.2011 / 20:08

Музыка рыцараў ВКЛ і Польшчы 2

Зміцер Сасноўскі выдаў кнігу «Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага».

Зміцер Сасноўскі выдаў кнігу «Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага».

Рыцарскае саслоўе ВКЛ і Польшчы мела багатую музычную культуру, якая развівалася ў шчыльных кантактах з актуальнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай музыцы і ў сувязі з музычнай культурай іншых пластоў грамадства ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

«Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў», — адзначыў аўтар у прадмове.

У кнізе разглядаюцца розныя праявы музычнага жыцця рыцараў: сігнальная музыка, баявая духоўная музыка, паходныя капэлы, парадныя вайсковыя аркестры, а таксама рыцарскі эпас, духоўная і свецкая рыцарская паэзія.

Асобны раздзел прысвечаны музыцы, якая гучала ў рыцарскім асяроддзі ў мірны міжваенны час. Разглядаюцца сялянскія фальклорныя жанры, прысвечаныя рыцарскай тэматыцы, такія як гістарычныя песні, народныя і гістарычныя балады, казацкія песні, лірніцкія спевы.

Нагадаем, «Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага» не першая кніга аўтарства лідара «Старога Ольсы». У 2009 годзе ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» выйшла яго «Гісторыя беларускіх музычных уплываў». Таксама Зміцер Сасноўскі з’яўляецца аўтарам «Гісторыі беларускай музычнай культуры ад старажытнасці да канца XVIII ст», якая можа прэтэндаваць на ролю першага ў Беларусі падручніка па гісторыі беларускай музыкі.

Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага / Зміцер Сасноўскі. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — 136 с.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Віталь з Менску / Адказаць
23.01.2011 / 22:59
Калі ў Сасноўскага і далей так добра будуць рухацца кніжныя справы, то Ў будучым можна будзе ўвесці ў школьную праграму адмысловы курс па музыцы, з якой працуе спадар Сасноўскі. А вайсковыя спевы і музыка рыцарскіх часоў гарманічна ўжыліся б з курсам пачатковай вайсковай падрыхтоўкі.
0
www.Prastora.by / Адказаць
20.02.2011 / 15:38
Кнігі аўтарства Зьмітра Сасноўскага можна замовіць тут: Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускіх музычных уплываў http://prastora.by/knihi/sasnouski-zmicier-historyia-bielaruskich-muzycnych-uplyvau Сасноўскі Зміцер. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага http://prastora.by/knihi/sasnouski-zmicier-muzycnaia-kultura-rycarskaha-saslouia-vialikaha-kniastva-litouskaha-i-karalieustva-polskaha
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру