21.01.2011 / 18:44

Ты кінула. Расія перанакіравала беларускую нафту ў марскія парты 28

Перамовы прэм’ераў Беларусі і Расеі па цане на нафту скончыліся безвынікова.

Расейская кампанія «Траснафта» пачала 21 студзеня пастаўкі нафты, якая дагэтуль прызначалася для Беларусі, альтэрнатыўным пакупнікам праз марскія порты.
Як паведаміў прэсавы сакратар расейскага аператара нафтаправодаў Ігар Дзёмін, такое рашэнне прынята пасля таго, як
перамовы прэм’ераў Беларусі і Расеі па цане на нафту скончыліся безвынікова.

«У студзені мы перанакіравалі нашы плыні на Гданьск, Прыморск і Новарасійск. Аб’ёмы досыць вялікія, каля 1,5 мільёна тон у месяц», — заўважыў прадстаўнік «Транснафты», перадае Reuters.

У выніку спрэчак па цане нафты паміж Беларусьсю і Расеяй кампанія мусіла запампоўваць больш сыравіны ў сховішчы на тэрыторыі РФ, аднак цяпер надышоў час іх вызваляць. «У нас цяпер утварыліся досыць вялікія аб’ёмы нафты ў сховішчах, але паколькі бакі не дамовіліся, мы гэтую сыравіну прадамо», — сказаў спадар Дзёмін.

Паводле Reuters

0
Scooter / Адказаць
21.01.2011 / 19:09
Пуцін, аднак, жартаўнік. "З асаблівым цынізмам" "павіншаваў" Лукашэнку з інаўгурацыяй.
0
aleks / Адказаць
21.01.2011 / 19:20
Свое истиное лицо Кремль показывал не единожды. Россия, как всегда была могильщицей для Беларуси, так ей и остается. Вообще, складывается впечатление, что вся эта псевдолиберальнвя суета режима и показное сближение с ЕС преследовало только одну цель - легитимизация АГЛа для целей РФ, но когда их аналитики просчитали , что ни ЕС , ни США все равно не признают (несмотря на псевдоаналитику "посвященных" всяких Суздальцевых), а реакция общества оказалась гораздо более серьезной чем ожидалось, так, что встал вопрос сохранения власти, Кремль приказал провести силовое подавление общества, которое хотя бы решало для него проблему свертывания отношений с Западом - как говорится лучше синица в руке....
0
Нос / Адказаць
21.01.2011 / 19:22
Срочна наказаць! Усих! Жэстачайша!Ператрахиваць, ператрахиваць, ператрахиваць!Накланяць! Не накланяцца! Вады...
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру