21.01.2011 / 18:54

Што трэба чалавеку для шчасця? Сэкс! 13

Рэгулярны сэкс зробіць чалавека такім жа шчаслівым, як $50000.

Эканамісты Дортмундскага коледжа сумесна з Універсітэтам Уорыка (Вялікабрытанія) высветлілі, што больш рэгулярны сэкс робіць чалавека такім-жа шчаслівым, як дадатковыя $50 000 у год.

Праца атрымала назву «Грошы, сэкс і шчасце: Эмпірычнае даследаванне» (Money, Sex and Happiness: an Empirical Study). Праца Дэвіда Блэнчфауэра і Эндру Освальда сведчыць: павелічэнне частаты сэксуальных кантактаў з аднаго раза на месяц да аднаго раза ў тыдзень выклікае такую ж колькасць шчасця, як павелічэнне гадавога заробку на $50000. «Самае дзіўнае, — гаворыць Блэнчфауэр — што грошы прыносяць радасць, але не настолькі поўную, як спадзяюцця людзі.

Даследаванне ахапіла каля 16 000 амерыканцаў, якіх апыталі ў 90-ыя гады.

Кіраўнік навазеландскага «аддзелу сэксуальнай тэрапіі» Робін Солсберы паведаміла: «Я працавала для кліентаў, якія былі нашмат багацейшыя за мяне, і пабачыла, што багацце не робіць людзей шчаслівымі. Людзям патрэбны рэгулярны сэкс для душэўнага задавальнення».

Аднак простыя людзі не згодныя з вучонымі. Апытанне на сайце газеты The Press паказала, што паміж сэксам і грашамі людзі часцей выбіраюць грошы.

0
Марыся К. / Адказаць
21.01.2011 / 19:02
Што трэба чалавеку для шчасця? ШОС!
0
mikola ramanau / Адказаць
21.01.2011 / 19:05
ne mog zrazumec- sto zdarylasa? zaduryu galavu zoncy palitykai,i bacu na jae tvary neiku ne zadavalionasc.
0
Dzianis / Адказаць
21.01.2011 / 19:08
нуу сэкс прыносіць шчасьце толькі тады, калі ён адбываецца з каханым чалавекам. а пайсьці зьняць шлюху на трасе - хіба гэта зробіць кагосьці шчаслівым?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру