Сёння ноччу «Манрэаль» разграміў на выездзе «Атаву» -7:1 (2:1, 3:0, 2:0), а беларускі форвард «Канадыенс» вызначыўся шайбай і галявой перадачай.

Касціцын-старэйшы асіставаў падчас другога гола каманды (аддаў галявую перадачу Томашу Плеканцу на 4-й хвіліне), а на 43-й закінуў сам.

Андрэй быў прызнаны другой зоркай матчу.

Зараз у сезоне 2010/2011 на рахунку Андрэя Касціцына — 27 балаў (13+14),

лідзіруе ж Міхаіл Грабоўскі (Таронта) — 37 балаў (20 шайбаў +17 перадачаў), у Сяргея Касціцына (Нэшвіл) — 24 (12+12), Руслана Салея (Дэтройт) — 6 (0+6).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?