Відэа рэпартажаў Першага канала, «России», НТВ, выразаных беларускай цэнзурай.

У цырымоніі інаўгурацыі браў ягоны сын Коля, але не было паслоў ЗША і Еўрасаюза, звярнуў увагу Першы канал Расійскага тэлебачання.
Акрамя таго, расійскае ТВ параўнала сёлетнюю інаўгурацыю з папярэднімі. Звернута была ўвага і на фрэйдаўскую агаворку Лукашэнкі ў часе сваёй кароткай прамовы: «Мы удержали… одержали победу».

Канал даў слова лідару расійскай Кампартыі Генадзю Зюганаву. Але таксама — экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну, які адзначыў, што Лукашэнка ператвараецца ў ізгоя ў цывілізаваным свеце. Паказалі і сына Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп — Даніка. Ягоны лёс складаецца «шчасліва». Яго пашкадавалі і не забралі ў інтэрнат. Пакінулі з бабуляй.

А вось рэпартаж іншага ўплывовага расійскага канала НТВ:

І «Россіі»:

Аляксандр Лукашэнка сёння чацвёрты раз афіцыйна ўступіў у пасаду прэзідэнта Беларусі. На ўрачыстую цырымонію зноў абраны кіраўнік рэспублікі прыехаў з сынам. Праўда, на інаўгурацыі не было многіх звычайных для такой нагоды гасцей. Паслы ўсіх краін Еўрасаюза знайшлі падставу з’ехаць з Беларусі. А ЗША загаварылі аб санкцыях у дачыненні да Мінску. Праўда, на цырымоніі гэта ніяк не адбілася.

Да вялікага свята беларускага народа Мінск падрыхтаваўся на найвышэйшым узроўні: у Палацы Рэспублікі дываны вычысцілі да бляску, як і цэнтральныя вуліцы горада — усе яны былі перакрытыя для праезду картэжа. Эскорт № 1 з белых матацыклаў суправаджаў прэзідэнта Лукашэнкі да месца інаўгурацыі.

З «Мэрсэдэса» выходзіць не толькі Лукашэнка, але і яго 6-гадовы сын Коля: рота ганаровай варты — так атрымалася — вітае іх абодвух. Прэзідэнт увесь час бярэ хлопчыка і на вайсковыя парады, і на вялікія ўрадавыя мерапрыемствы. І толькі ўласна перад інаўгурацыяй яны расстаюцца.

У кулуарах у гэты момант сваёй гадзіны чакае кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Праз падазрэнні ў фальсіфікацыі выбараў ёй ужо 6 гадоў забаронены ўезд у Еўропу, а пасля нядаўняга галасавання яна ўславілася сваёй парадай апазіцыянеркам-жанчынам «сядзець у хаце, варыць боршч, а не шастаць па плошчах».

«Я пашыла касцюм і зрабіла макіяж — гэта вельмі шмат для жанчыны…»

Яна і дае старт цырымоніі інаўгурацыі. Сваёй радасці ад перамогі менавіта гэтага кандыдата кіраўнік ЦВК не хавае:

— Воляй народа прэзідэнтам рэспублікі Беларусь абраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Ужо ў чацвёрты раз Лукашэнка кладзе руку на Канстытуцыю і прыносіць прэзідэнцкую прысягу. Яго слухаюць кіраўнікі ўрада, святары, госці з Расіі — тут і некаторыя палітыкі, і кіраўнік расійскай дыпламатычнай місіі.

Праўда, з тым, што Лукашэнка абараняе правы і свабоды грамадзян у Беларусі і вакол яе згодны далёка не ўсё. Пасля нядаўніх выбараў адразу палова кандыдатаў у прэзідэнты трапіла ў турму. У знак пратэсту сёння ўсе еўрапейскія паслы праігнаравалі цырымонію і наогул з’ехалі з краіны. Беларусі зноў пагражаюць санкцыі, прычым цвёрдыя, як ніколі.

«Гэта двайныя, трайныя еўрапейскія стандарты, якім усё не падабаецца на постсавецкай прасторы. Калі вы ім не падпарадкоўваецеся, не ідзяце за імі, то ім усё не так», — перакананы старшыня ЦК КПРФ, кіраўнік фракцыі КПРФ у Дзярждуме РФ Генадзь Зюганаў.

Лукашэнка ўпэўнены — тыя, хто апынуўся ў турмах, апынуўся там па заслугах:

— Ніякіх «Майданаў» і ніякіх «Плошча» нашаму грамадству не пагражае. Бяспека і стабільнасць беларускага дома мы зберажэм ад любых інтрыг звонку і знутры. Бо любая ўлада, тым больш калі яна улада народа, павінна ўмець сябе абараняць.

Абараняць, на думку паплечнікаў Лукашэнкі, ёсць, што. Прэзідэнту дзякуюць за светлую сучаснасць і яшчэ больш светлае будучыню.

«Ніколі яшчэ ў гісторыі Беларусь не развівалася гэтак імкліва, ніколі наш народ не дасягаў такога стану і дабрабыту, як у гады Вашага прэзідэнцтва. Дай жа Вам Бог, Аляксандр Рыгоравіч, невычэрпных сіл», — заклікаў старшыня савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Рубінаў.

Сілы Лукашэнка, вядома, спатрэбяцца, і немалыя: у выпадку ўвядзення еўрапейскіх санкцый беларускай эканоміцы мае быць чарговае выпрабаванне.

Да моманту заканчэння гэтага тэрміну прэзідэнт Лукашэнка будзе кіраваць Беларуссю агулам 21 год. Задачы на гэтую пяцігодку застаюцца такімі ж: рэспубліка павінна стаць моцнай і квітнеючай. Але як яе выканаць з улікам таго, што адносіны з найбуйнейшымі сусветнымі краінамі альбо вельмі дрэнныя, альбо не вельмі добрыя, на транспарантах, вядома, не пішуць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?