На Гарадзеншчыне на вучэньнях загінулі двое салдатаў, яшчэ двое пакалечыліся. Гэта другі за гэтую восень трагічны выпадак у нашым войску: у верасьні ў адной зь берасьцейскіх частак салдату выбухам адарвала руку.

Трагедыя здарылася 16 лістапада на палігоне Гожа пад Горадняй. На плянавых стрэльбах 6-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады адбыўся выбух снараду. У выніку загінулі 20-гадовы шараговец Аляксандар Кулеша і 21-гадовы сяржант Віталь Ляўкевіч. Прапаршчык М.Касянік і старэйшы лейтэнант Т.Шарадок атрымалі раненьні і цяпер ляжаць у рэанімацыі ў цяжкім стане.

У верасьні Берасьцейская міжгарнізонная пракуратура таксама разглядала выпадак выбуху, у выніку якога 20-гадоваму салдату адарвала руку, яшчэ двух яго аднагодкаў параніла. Гэта здарылася 20 верасьня ў 38-й асобнай мабільнай брыгадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?