17.06.2011 / 23:28

«Советская Белоруссія» апублікавала папярэджанне ўсім сучасным КГБістам 40

Гісторыя кар'еры, падзення і смерці кіраўніка МГБ-НКВД Беларусі Лаўрэнція Цанавы.

Гісторыя кар'еры, падзення і смерці кіраўніка МГБ-НКВД Беларусі Лаўрэнція Цанавы. Колькі лёсаў ён паламаў, колькі слёзных прашэнняў выкінуў у сметніцу. Але і думаць не мог, што і сваё жыццё яму давядзецца завяршаць прашэннямі.

Колькі заяваў, скаргаў і слёзных прашэнняў — слёзніцаў — было пададзена на імя Лаўрэнція Цанавы, які ўзначальваў НКВД-МГБ Беларусі больш за 10 гадоў, сказаць цяжка.

Многія з гэтых дакументаў захаваліся ў дзяржаўных і ведамасных архівах. Некаторыя апублікаваныя. Напрыклад, заява 1939 года Кузьмы Чорнага на імя Панцеляймона Панамарэнкі і Лаўрэнція Цанавы, у якім пісьменнік, які выйшаў з турмы, адмаўляецца выступаць сведкам на судовым працэсе і пацвердзіць паказанні, выбітыя ў яго следчымі. Сёння яны чытаюцца як унікальныя рукапісныя помнікі чалавечых трагедый, паламаных лёсаў. Аўтары слёзніцаў — арыштаваныя і асуджаныя, іх сваякі выкарыстоўвалі любую магчымасць даказаць сваю невінаватасць, засведчыць адданасць уладзе. Многія прасілі літасці.

Слёзніцы пісаліся паводле асаблівага канону. І Цанава гэты канон ведаў. Але і думаць не мог, што жыццё сваё давядзецца завяршаць слёзнымі прашэннямі ў традыцыйным для 1930-х — 1950-х гадоў стылі.

Цанава (першы злева) у Прэзідыуме сесіі Вярхоўнага Савета БССР 1949 г.

Казлоў уручае Цанаву ордэн.

…Ён пакідаў Беларусь у 1951 годзе, атрымаўшы прызначэнне на пасаду намесніка міністра дзяржаўнай бяспекі СССР. Паводле сведчання былога міністра юстыцыі БССР Івана Ветрава, падчас праводзінаў на Мінскім вакзале шэраг кіраўнікоў рэспублікі «на вачах усяго народа горка плакалі і так моцна абдымаліся і не маглі расстацца, што не заўважылі, як крануўся цягнік і яны даехалі да станцыі Орша больш за 200 км, а ўслед за імі ішлі легкавыя машыны». Больш за тое, І. Ветраў сцвярджае, што гэтыя кіраўнікі з прыцягненнем архітэктараў Асмалоўскага і Караля абмяркоўвалі пытанне пра ўзвядзенне ў Мінску «манумента» Цанавы. Гісторыя распарадзілася па-іншаму. У сакавіку 1952 г. Цанава быў звольнены ў запас МГБ па хваробе. Ёсць непацверджаныя звесткі, што праз год, у сакавіку 1953-га, ён быў распарадчыкам на пахаванні Сталіна. Але шматгадовы шэф, заступнік і цёзка Цанавы Берыя разгарнуў смяротную барацьбу за ўладу. Ён атрымаў падрабязныя тлумачэнні Цанавы і былога намесніка міністра дзяржаўнай бяспекі СССР С. Агальцова пра «абставіны праведзенай аперацыі па ліквідацыі верхавода габрэйскіх нацыяналістаў Міхоэлса ў 1948 годзе». 2 красавіка 1953 Берыя піша запіску ў Прэзідыум ЦК КПСС з наступнай высновай: «Такім чынам, праведзеным Міністэрствам унутраных справаў СССР расследаваннем высветлена, што ў лютым 1948 года [у дакуменце відавочная памылка, С. Міхоэлс быў забіты ўвечары 12 студзеня 1948 г. — В.С.] Агальцовым і Цанавам, сумесна з групай аператыўных работнікаў МГБ — тэхнічных выканаўцаў, пад кіраўніцтвам Абакумава, была праведзеная злачынная аперацыя па зверскім забойстве Міхоэлса і Голубава. Улічваючы, што забойства Міхоэлса і Голубава з’яўляецца абуральным парушэннем правоў савецкага грамадзяніна, якія ахоўваюцца Канстытуцыяй СССР, а таксама ў мэтах павышэння адказнасці аператыўнага складу органаў МУС за няўхільнае выкананне савецкіх законаў, Міністэрства ўнутраных справаў СССР лічыць неабходным: а) арыштаваць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці б. намесніка Міністра дзяржаўнай бяспекі СССР Агальцова С.І. і б. міністра дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР Цанаву Л.Ф.; б) Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі удзельнікаў забойства Міхоэлса і Голубава — скасаваць». Тэкст запіскі апублікаваны, машынапісны арыгінал захоўваецца ў Архіве прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і мае адну асаблівасць: прозвішча Сталіна як арганізатара злачынства ўпісвалася ад рукі, а не друкавалася на машынцы.

4 красавіка Цанаву арыштавалі. 16 красавіка ён дае паказанні:
«Наколькі я памятаю, у пачатку 1948 года мне пазваніў па тэлефоне ў працоўны час былы міністр дзяржбяспекі СССР Абакумаў і, папярэдне даведаўшыся, ці адзін я ў кабінеце, спытаў, ці ёсць у МГБ Беларускай ССР магчымасці для выканання, як даслоўна сказаў Абакумаў, „важнага рашэння ўрада і асабістага ўказання Сталіна“.

Я адказаў, што ўсё, што ў сілах МГБ Беларускай ССР, будзе выканана […]

Прыкладна праз гадзіну пасля размовы з Абакумавым мне патэлефанаваў Агальцоў і, пацвердзіўшы, што праз дзень ён на аўтамашыне выязджае ў Мінск, прапанаваў пра яго прыезд нікому не казаць.

Праз два дні Агальцоў з групай супрацоўнікаў МГБ СССР на дзвюх аўтамашынах прыбыў на маю кватэру ў прыгарадзе Мінска…

Прыехаўшы дадому са службы па выкліку Агальцова, які пазваніў мне па тэлефоне з маёй кватэры, я застаў там, акрамя Агальцова, палкоўніка Шубнякова, сакратара Агальцова падпалкоўніка Косарава і двух незнаёмых мне людзей. Гэта, як выявілася, былі палкоўнік Лебедзеў і шафёр Круглоў, якіх Агальцоў, знаёмячы мяне з імі, назваў працаўнікамі „баявой групы МГБ СССР“.

Да моманту майго прыезду на кватэру аўтамашыны, на якіх прыбыла гэтая група работнікаў МДБ СССР, былі змешчаныя ў гараж МГБ Беларускай ССР, размешчаныя паблізу дачы, у якой я пражываў. Там жа, у гаражы, знаходзіліся і два шафёры, якія кіравалі машынамі падчас іх руху з Масквы ў Мінск […]

На маё пытанне, у чым абвінавачваецца Міхоэлс і чаму абраны такі метад пакарання яго, Агальцоў адказаў, што на Міхоэлса робяць вялікую стаўку амерыканцы, але арыштоўваць яго немэтазгодна, бо ён шырока вядомы за мяжой. Зрэшты, працягваў Агальцоў, у палітыку ўдавацца няма чаго, у мяне ёсць даручэнне, яго трэба выканаць».

…Арыштаваны Цанава піша вясной 1953 года ліст Берыю і просіць сустрэчы: «…з маладых гадоў я сваё жыццё аддаў сумленнаму служэнню Савецкай дзяржаве, партыі і Вам… за выкананне вашых указанняў не пашкадую сябе…» 16 ліпеня 1953 г. Цанава з гонарам падкрэслівае, што ён прайшоў на працягу 30 гадоў «высокапартыйную школу Л. П. Берыі». Але халодным летам 1953-га падзеі развіваліся імкліва і непрадказальна. Аднойчы ў Ляфортаўскай турме на стале ў следчага Андрэева Цанава ўбачыў кавалачак «Праўды» з паведамленнем пра арышт Берыі. Гэта было шокам. Цанава мяняе тактыку абароны і шматкроць піша слёзніцы старшыні Савета Міністраў СССР Г. Малянкову, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР К. Варашылаву. Пра існаванне такіх прашэнняў ужо было вядома, нават друкаваліся іх асобныя фрагменты, праўда, без указання месца захоўвання арыгіналаў. У Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі захоўваецца асобная справа з заявамі Цанавы на імя Варашылава. Грыф сакрэтнасці з яго зняты. Дзякуючы дапамозе дырэктара архіва прафесара Сяргея Міроненкі і яго намеснікаў Яўгенія Луначарскага і Ларысы Рагавой мы змаглі азнаёміцца з гэтай справай на 26 лістах за 1953 — 1955 гады.

Першая заява датаваная 15 жніўня 1953. Да таго часу падзеі пакаціліся назад, у МУС адбыўся пэўны рэванш. Малянкоў пачаў вяртаць пазіцыі. С. Агальцоў па пастанове ЦК КПСС ужо быў вызвалены з-пад арышту. Прывядзем заяву цалкам, адзначыўшы, што скарачэнне «г-н» варта чытаць як «гражданин», а не «господин». Звернем таксама ўвагу, што Цанава не згадвае прозвішчаў забітых у Мінску С. Міхоэлса і Голубава.

Сов. Секретно
Москва — Кремль
г-ну Ворошилову

Заявление

Матерый враг советского народа, наймит капитализма Берия, на почве личной мести, без всякого основания бросил меня в тюрьму и вот уже пятый месяц нет конца моим мучениям.

Я не убийца, не преступник, 35 лет преданно и активно боролся за построение коммунизма в нашей стране. В борьбе с врагами Родины и на фронтах войны против захватчиков 20 раз тяжело ранен и контужен, обильно пролил свою кровь за счастье народа. Сижу в тюрьме тяжело больной, а семья, где никто не работает, где 2 внука грудного возраста, обречена на голодное существование.

Прошу Вашего милосердия, из жалости пощадить меня, помиловать и освободить от дальнейшего заключения в тюрьме.

Заверяю Вас, дорогой, любимый человек советского народа, Климент Ефремович, что я посажен в тюрьму только на почве мести со стороны врага народа Берия и его ближайшего окружения. К убийству этих людей я отношения не имею. Всю операцию проводили Абакумов и Огольцов. Абакумов руководил из Москвы, а Огольцов на месте в Минске с большой группой полковников и подполковников, приехавших из Москвы, МГБ СССР, провели всю операцию. Я же не виноват, что ввиду стечения обстоятельств операция была проведена в Минске, где тогда я был, к несчастью, Министром госбезопасности. Раз МГБ СССР имело указание, оно это дело провело бы в другом месте.

Помогите, выручите из этого положения меня и мою погибающую семью. Своей кровью оправдаю себя перед партией и Родиной. Надеюсь на Ваше благодушие. Покажите мне — старику внучат, старший из которых, после моего возвращения из города, всегда заглядывал мне в руки в ожидании яблока или чего-нибудь другого.

Трудно, очень трудно страдать безвинным.

Еще раз со слезами прошу помощи.

Арестованный Цанава
Бутырская тюрьма — больница

12 жніўня на машынапіснай копіі ліста К. Варашылаў наклаў рэзалюцыю: «Разаслаць членам Прэзідыума ЦК КПСС». У той жа дзень копіі з рэзалюцыяй К. Варашылава былі накіраваныя Малянкову, Молатаву, Хрушчову, Булганіну, Кагановічу, Мікаяну, Сабураву, Пярвухіну. Да канца года 6 копій з 8 (не паступілі копіі ад Малянкова і Молатава) былі вернутыя і знішчаныя.

Наступны ліст датаваны 30 красавіка 1954 г. У мэтах выканання рэзалюцыі Варашылава ад 17 мая 1954 г. ён таксама быў накіраваны членам Прэзідыума ЦК КПСС.

Москва — Кремль
гр-нам Молотову В.М., Ворошилову К.Е., Булганину Н.А.
арестованного Цанава Л.Ф.

Заявление

Враг народа Берия на почве мести 4 апреля 1953 г. бросил меня в тюрьму. Совершенно невиновный 13 месяцев сижу в одиночках разных тюрем г. Москвы. Второй раз день 1 мая встречаю в тяжелых условиях. Я не враг Советской Родины. Всю свою сознательную жизнь отдал делу служения партии, активной борьбе с врагами Советского государства, это подтверждено 20 ранениями и контузией, полученными мной за этот период.

Что общего у меня могло быть с Берия?

С 1945 года Берия и его близкие люди активно меня преследовали, искали возможность моего провала. Это им не удавалось. Наконец, в апреле 1953 г. Берия получил эту возможность. Берия бросил меня в тюрьму тогда, когда он своих близких людей освобождал из тюрьмы, несмотря на наличие материалов на них. Если бы я был близок к Берия, он меня не бросил бы в тюрьму. Но не в этом дело.

Обращаюсь к Вам, дорогие люди, умоляю и прошу помочь мне больному старику освободиться от незаслуженного наказания. В самый тяжелый период для Советской Родины на фронтах Отечественной войны Вы видели мою активность и преданность делу партии. Каждое Ваше указание для меня было святое и выполнялось на высоком уровне. Я прав, поэтому я осмеливаюсь обращаться к Вам с этим заявлением.

Еще раз умоляю Вас, проявить ко мне милосердие, учесть тяжелое положение моей несчастной семьи и освободить меня. Был и остаюсь преданный Советскому народу.

Арестованный Цанава
Бутырская тюрьма, камера № 310

Наступны ліст з’явіўся праз пяць месяцаў. У справе захоўваецца толькі рукапісны арыгінал. Рэзалюцыя Варашылава адсутнічае. Адсутнічае і машынапісная копія. Чаму — цяжка сказаць. Няўжо справа ў тым, што арыштаваны дазволіў сабе зварот «Дарагі Клімент Яфрэмавіч»?

Председателю Президиума Верховного Совета СССР
Г-ну Ворошилову К.Е.
арестованного Цанава Л.Ф.

Заявление

Дорогой Климент Ефремович!

Не презирайте меня, ради милосердия из пощады помилуйте и спасите меня совершенно ни в чем невиновного. Я с врагом Берия никаких дел не имел, он мой враг, он без всякого основания посадил меня в тюрьму. Я всю сознательную жизнь отдал делу честному служению советскому народу, партии и правительству. В активной борьбе с врагами Родины я весь изранен.

Дорогой Климент Ефремович! Пожалейте мою семью, где 8 душ, в том числе два грудных внука остались на произвол судьбы, они беспомощные, единственным кормильцем ихним был я. Вы меня знаете, еще в трудные минуты для Родины, как я жертвовал собою. Я не могу быть врагом Родины, потому что все мое происхождение пролетарское и честное. Помогите, спасите, прошу Вас, я Ваши руки и ноги целую, 1 ½ года тюрьмы убил меня морально и физически. Прошу помощи, я не виновен. Я пожертвую собой делу партии.

Арестованный Цанава

Бутырская тюрьма
28 сентября 1954 года

У адрозненне ад папярэдніх, наступны ліст захаваўся толькі ў копіі. Арыгінал, верагодна, быў накіраваны Генеральнаму пракурору СССР Р. А. Рудэнку з нечаканай для дасведчанага і асцярожнага Варашылава рэзалюцыяй: «Прашу разгледзець і паведаміць, ці можна дапамагчы, хацелася б гэта зрабіць. 10/II—1955 гг.». Варашылаў, які ў свой час высока цаніў чэкіста Цанаву, наважыўся на спачуванне.

Сов. секретно
Только лично
Председателю Президиума Верховного Совета СССР
г-ну Ворошилову К.Е.

Скоро 2 года, как я в тюрьме. Каждый обреченный человек ждет спасения. Я это спасение жду от Вас, от великой Коммунистической партии, которой я честно служил десятилетия. Прошу мне верить, что я не преступник. Я Вас не смею обманывать.

Дорогой Климент Ефремович! Умоляю Вас, войдите в мое положение и в положение моей несчастной семьи. Ради милосердия пощадите, помилуйте и освободите меня. Пощадите больного, израненного старика. Не связывайте меня с врагом Берия, с которым я никогда ничего общее не имел. Но не в этом дело. Я прошу помилования и пощады. Я не в состоянии писать, я плачу. Надеюсь на Ваше человеколюбие.

Арестованный Цанава
29 января 1955 г.

Адказ К. Варашылаву Генеральная пракуратура рыхтавала больш за месяц. Улічваючы, што гэты дакумент раней не быў вядомы, прывядзем яго цалкам. Асаблівую каштоўнасць ён уяўляе для даследчыкаў, якія, знаёмячыся з найбагацейшымі архівамі, яшчэ толькі прыступаюць да асэнсавання гісторыі Беларусі канца 1940-х — пачатку 1950-х гадоў мінулага стагоддзя.

Секретно
Экз. № ___

Справка

По делу Цанава Лаврентия Фомича, 1900 года рождения, уроженца сел. Нахуново Мартвильского района Грузинской ССР, обвиняемого по ст.ст. 58-I п. «б» и 58-II УК РСФСР.

Дело Цанава выделено в особое производство из следственного дела по обвинению врага народа Берия и др. 14 сентября 1953 года постановлением Генерального прокурора СССР.

В процессе следствия по настоящему делу установлено, что Цанава являлся активным участником заговорщицкой группы, созданной Берия, и был связан с ним длительной совместной преступной деятельностью, помогал Берия обманывать партию и государство, расправляться с неугодными ему людьми и совершать иные тяжкие государственные преступления. Берия же всячески содействовал Цанава, продвигая его на ответственные государственные посты и покрывая его преступления.

В органах ЧК Грузии Цанава начал работать в 1922 году. Исполняя должность начальника Политбюро ЧК Телавского уезда в 1923 г., Цанава совершил ряд служебных преступлений, а затем скрылся и длительное время разыскивался органами ЧК. Только при вмешательстве Берия, работавшего тогда зам. пред. ЧК и нач. СОЧ в Грузии, Цанава был освобожден от наказания.

Допрошенный по этому поводу ближайший сообщник Берия, враг народа Меркулов показал: «…мне известно, что в 1922 г. Цанава, тогда его фамилия была Джанджгава, был осужден Коллегией ЧК Грузии к расстрелу в связи с насильственным похищением дочери какого-то меньшевика, на которой он собирался жениться. В это время произошла смена руководства ЧК Грузии, приговор о расстреле в отношении Цанава-Джанджгава не успели привести в исполнение, а назначенный зам. пред. ЧК Грузии Берия помог пересмотру дела Цанава и его освобождению».

С этого времени Цанава питал к Берия личную беспредельную преданность, пользуясь его особым расположением и покровительством.

В своих личных письмах к Берия в 1953 году Цанава пишет, что: «…с молодых лет я свою жизнь отдал честному служению Советскому государству, партии и Вам… за выполнение ваших указаний не пощажу себя…»

В письме от 16 июля 1953 года Цанава пишет, что он прошел в течение 30 лет «высокопартийную школу Л. П. Берия».

Цанава в своих показаниях признал, что он был полностью осведомлен о преступной деятельности заговорщиков, однако скрывал ее, обманывая партию и правительство. Так, Цанава было известно, что в 1937–38 гг. Берия, маскируя свою преступную деятельность, расстрелял всех, кто работал с ним вместе в органах ЧК Грузии.

Признавая свою осведомленность по этим фактам, Цанава показал: «Берия такой человек, которому ничего не стоит расправиться с самым лучшим другом, если только ему скажут, что этот друг что-то сказал плохое о Берия».

Цанава было хорошо известно о преступном нарушении закона и произволе, насаждаемом в Грузии в 1937 — 1938 гг. врагом народа Кобуловым. По этому поводу Цанава показал: «…Существовала специальная группа, которая занималась фабрикацией материалов следствия на арестованных. Эту группу возглавлял Кобулов, а в группе были Корхмазян, Кримян, Савицкий, Хазан, других участников группы я не знаю. Кроме фабрикации дел, эта группа занималась избиениями арестованных для получения угодных им показаний».

Зная о вражеской деятельности Берия и его сообщников, Цанава не только не принял мер к их разоблачению, но установив с ними близкие отношения, сам участвовал в их преступлениях.

Когда в 1938 г. Берия был назначен на должность наркома внутренних дел СССР, он стал расстанавливать на важные посты в органах НКВД своих соучастников. В числе других Берия вызвал из Грузии Цанава и в декабре 1938 г. назначил его наркомом внутренних дел Белорусской ССР, а в 1951 году при содействии Берия Цанава был назначен зам. министра государственной безопасности СССР.

Расследованием установлено, что, работая в этих должностях, Цанава был верным сообщником врага народа Берия, выполняя его преступные установки, неуклонно проводил в Белоруссии линию противопоставления органов НКВД партии и правительству, устранял неугодных Берия и его сообщникам лиц путем фальсификации против них уголовных дел и ложных обвинений.

Допрошенный по настоящему делу секретарь Молодечненского обкома партии тов. Притыцкий С.О. показал: «…Ставленник изменника Берия — Цанава методами провокаций, интриг и клеветы вел вражескую работу, направленную на подчинение партийных органов органам МГБ, на дискредитацию партийных органов, на шельмование и компрометацию честных партийных и советских работников…». «Цанава, как это видно из фактов, действовал в том направлении, чтобы отстранить партийные органы от контроля за работой органов государственной безопасности, а всех честных работников, выступавших против этого, шельмовал как троцкистов и провокаторов».

Второй секретарь Могилевского обкома партии т. Королев Р.Е., работавший ранее в ЦК КПБ, сообщил, что Цанава грубо вмешивался в работу обкомов партии Белорусской ССР, распускал клеветнические ложные слухи о якобы плохой работе обкомов, навязывая свою волю в решении большинства вопросов.

Королев показал, что в 1950 году по поручению Цанава были распространены клеветнические данные, что осложнения и недостатки в Гродненской области происходят из-за плохой работы обкома. Королев показал: «Как я потом убедился, все эти слухи и разговоры о плохой работе обкома были результатом действий Цанава и его ставленника — начальника Гродненского облуправления МГБ Фролова и были направлены на дискредитацию партийного руководства».

Суммируя все данные о вражеской деятельности Цанава в Белоруссии, Королев указывает: «…Цанава, являвшийся ставленником изменника Берия, проводил в Белоруссии линию, направленную на ошельмование честных и преданных Коммунистической партии работников».

Зам. председателя Совета Министров БССР тов. Климов И.Ф. показал, что в 1940 г. по указанию Цанава за ним была установлена негласная слежка, что Цанава собирал клеветнический материал и сочинял доносы почти на всех секретарей обкомов партии.

Далее Климов показал, что: «…Цанава компрометировал не только секретарей обкомов партии, но и секретарей райкомов, которые пытались одернуть отдельных чекистов, нарушавших партийную дисциплину».

Провокационные материалы клеветнического характера Цанава собирал по всем отраслям народного хозяйства белорусской республики и сообщал их Берия с целью опорочить работу партийных и советских органов, убрать с руководящей работы честных, но неугодных ему и Берия и поставить органы НКВД над партией и правительством.

Свидетель Покровский А.П., работавший в МВД БССР, говоря об установлении Цанава подслушивания телефонных разговоров и слежке за многими руководящими работниками советских и партийных органов Белоруссии с целью их компрометации, показал: «…За период 1946 — 1951 гг. литерные мероприятия были применены в отношении следующих лиц: заместителей председателя Совета Министров БССР, Шаврова, Холова, Черного, министра легкой промышленности Сацункевича, министра кинематографии Садковича, министра просвещения Саевича, секретаря Гомельского обкома партии Демченко, зам. министра стройматериалов Овсяникова, зам. министра здравоохранения Евстафьева, пред. военного трибунала БВО Сахарова, президента Академии наук БССР Гращенкова, начальника Главлита БССР Дадиомову, жены Шаврова, работавшей в редакции газеты „Советская Белоруссия“, писателя Якуба Коласа, генерал-полковника Чибисова и генерал-лейтенанта Козлова».

Пользуясь неограниченным доверием Берия и его покровительством, Цанава при его помощи и поддержке насаждал в Белоруссии произвол и беззаконие. По его указаниям арестовывались неугодные ему люди, фабриковались на них уголовные дела, а затем посредством шантажа и обмана, избиений и пыток добивались от арестованных ложных клеветнических показаний, обвиняя в тяжких государственных преступлениях ни в чем неповинных людей. Так были сфальсифицированы дела на: Турок А.Б., Пыжикова В.С., Анисимова С.Г. (вероятно, в тексте ошибка, был арестован бывший член Компартии Западной Белоруссии журналист С. Г. Анисов. — В.С.), Каминского Л.И., Каминскую З.П., Саевича П.В., Раксина О.Л., Демченко А.Н. и многих других.

Показаниями многочисленных свидетелей, материалами и документами дела Цанава полностью изобличается как ближайший и активный сообщник врага народа Берия, осуществлявший преступные планы заговорщиков.

Зам. главного военного прокурора
генерал-майор юстиции Д.Китаев
24 марта 1955 года

Пераклад гэтага тэксту з «юрыдычнага слэнгу 1955 года» на сучасную мова можа быць наступным: «Паважаны Клімент Яфрэмавіч! Цанава з’яўляецца ворагам народа і няма чаго яму дапамагаць. Пакуль хай сядзіць. І наогул, гэтай справай займаецца Прэзідыум ЦК КПСС, членам якога Вы з’яўляецеся».

У 1955 годзе Цанава накіраваў яшчэ дзве заявы Варашылаву. Першая з іх, ад 17 лютага, была незвычайнай па змесце, датычыла вядомага быццам бы толькі Цанаву радовішча нафты і каменнага вугалю. Наколькі можна меркаваць па дакументах, рэакцыі Варашылава на гэта арыгінальнае прашэнне не было.

Только лично
Председателю Президиума Верховного Совета СССР
г-ну Ворошилову К.Е.

Заявление

Уже несколько раз писал я о том, что я знаю в горах, примыкающих к хутору, где я родился и рос, огромное месторождение нефти и каменного угля [тут і далей вылучаны тэкст падкрэслены Цанавам. — В.С.]. Это место никому не известно, и до сих пор там никакая работа не проводилась. В детстве, когда я был пастухом, я с этих мест снабжал нефтью и углем как нашу семью, так и соседей. В 1938 г., будучи начальником Колхидстроя, я туда ездил с одним инженером, работавшим у меня, и факт наличия там большого запаса нефти и угля не вызывает сомнения, потому что все это выпирает на поверхность. В 1938 г. я был переведен на работу в БССР, и этот вопрос остался неисследованным.

Дорогой г-нин Ворошилов! Я заинтересован принести Родине пользу, не страдая никакими фантазиями и причудами. Это очень большое дело, поэтому прошу дать мне возможность показать это место специалистам под любое условие. Я больной человек, какое-нибудь злое намерение со своей стороны совершенно исключается. Берия мой враг, он меня погубил. Я не виновен. Если для Родины я буду полезен, прошу тогда решить вопрос обо мне.

Арестованный Цанава

Апошняя слёзніца Цанавы датаваная 13 красавіка 1955 года.

Председателю Президиума Верховного Совета СССР
гражданину Ворошилову К.Е.

Заявление

Дорогой Климент Ефремович!

Обращается к Вам издерганный, израненный старик Цанава. Ни в чем не виновен, прошу помочь. В постановлении Пленума ЦК КПСС от 10/VII 1953 г. сказано, что Берия, будучи министром внутренних дел СССР, хотел использовать органы и захватить власть для реставрации капитализма в нашей стране. Но когда Берия был министр внутренних дел, я сидел в тюрьме Берия, каким же образом я мог быть членом заговорщицкой организации Берия, когда я сидел в тюрьме, будучи посажен самим же Берия?

С ним ничего общего никогда не было. Берия и сам не будет отрицать, что он меня ненавидел. Дорогой Климент Ефр! Я двадцать раз тяжело ранен в том числе: 1) в 1921 г. будучи начальником Сенокского уездного политбюро получил II тяжелых пулевых ранения; 2) в 1922 г. в борьбе с политбандой Голокаева 4 раза был тяжело ранен; 3) в 1924 г. при ликвидации восстания в Грузии был 5 раз тяжело ранен; 4) в 1941 г. на Западном фронте был тяжело ранен и контужен. Пощадите меня и мою несчастную большую семью. Ради милосердия из пощады — освободите меня. Я не враг, я преданный сын Советской Родины. Надеюсь на Вас.

Арестованный Цанава

26 красавіка 1955 г. Варашылаў прачытаў слёзніцу. На суправаджальным лісце начальніка Бутырскай турмы сінім алоўкам пакінуў рэзалюцыю: т. Руденко Р. А. Прошу рассмотреть еще раз, м[ожет] б[ыть] в самом деле Цанава тоже является жертвой «береизма», все ведь может быть». Якая была рэакцыя Генеральнай пракуратуры СССР на чарговую просьбу Варашылава — невядома. Старонка жыцця Лаўрэнція Фаміча Цанавы была загорнутая — сведкі эпохі тэрору знішчаліся іншы эпохай…

Абставіны смерці Цанавы 12 кастрычніка 1955 да канца не высветленыя. У зборніку «Лаўрэнцій Берыя. 1953. Стэнаграма ліпеньскага пленума ЦК КПСС і іншыя дакументы», выдадзеным у Маскве ў 1999 г., сярод даведкавых матэрыялаў на старонцы 495 прыведзеныя звесткі, што Цанава ў турме скончыў жыццё самагубствам. Вядомая і дакладная запіска выканальніка абавязкаў Генеральнага пракурора СССР П. Баранава ў ЦК КПСС ад 15 кастрычніка 1955 г., у якой названая іншая прычына смерці: «Дакладваю, што справа па абвінавачванні былога міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Цанавы Л.Ф. спыненая за смерцю абвінавачванага. Цанава з мая г.г. знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі пры Бутырскай турме і памёр 12 кастрычніка. 14 кастрычніка судова-медыцынскім экспертам зробленае ўскрыццё трупа і высветлена, што «смерць Цанавы Л.Ф. наступіла ад недастатковай сардэчнай дзейнасці на глебе рэзкага склерозу вянозных артэрый і хранічнай анеўрызмы сэрца. Захворванне Цанавы Л.Ф. мела даўні характар і было незваротным». Усё! Выстаўленае абвінавачанне з Цанавы не знятае, і ён не рэабілітаваны.

…Слёзніцы ў старажытных рымлян — гэта посуд, у якім быццам бы захоўваліся слёзы, пралітыя падчас чыйго-небудзь пахавання сваякамі.

0
ИДИОТ / Адказаць
24.01.2011 / 13:14
КОНСТИТУЦИЯ КОНСТИТУЦИЯ! (ВОТ ЧТО НА ДО ЗАУЧИТЬ НАИЗУСТЬ (В ШКОЛАХ И мвд кгб)
0
Заўтра / Адказаць
24.01.2011 / 13:17
Брава, сп. Скалабан! Агідна ўсё гэта чытаць, але няхай гэбнюкі-зайцаўцы ўсё гэта прачытаюць. Будзе ім вялікая карыць - угледзіцца ў сваю будучыню!
0
Віталь з Менску / Адказаць
24.01.2011 / 13:58
Да артыкула трэба далучыць відэазварот Статкевіча да сілавікоў, якім будзе аддавацца незаконны загад.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру