У журналіста Генадзя Барбарыча сцёрлі дыктафонны запіс інтэрв’ю, якое ён браў 24 студзеня каля будынка КДБ у Мінску.

Барбарыч быў затрыманы супрацоўнікамі камітэта ў момант запісу інтэрв’ю са сваякамі экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якія прыйшлі да будынка КГБ перадаць перадачы затрыманым. «У мяне забралі пашпарт, таму я вымушаны быў прайсці з супрацоўнікамі КДБ у бюро прапускоў гэтага ведамства. Затым у мяне забралі дыктафон. Потым дыктафон аддалі, але ўсе матэрыялы, якія я запісваў, былі сцёрты», — паведаміў журналіст БелаПАН. Барбарычу было заяўлена, што ніякіх дзеянняў каля рэжымнага аб’екта рабіць нельга.

Каментуючы сітуацыю, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец зазначыў: «Месца, якое знаходзіцца ў межах ўсеагульнага агляду, не можа з’яўляцца рэжымным аб’ектам. Рэжымны аб’ект — гэта аб’ект, па якім прымяняюцца спецыяльныя меры аховы. З іншага боку, побач з пунктам прыёму перадач КДБ знаходзіцца клуб імя Дзяржынскага, дзе праводзіцца мноства культурна-масавых мерапрыемстваў, якія здымаюць нават дзяржаўныя тэлекампаніі. Таму я не разумею, навошта затрымліваць журналіста за аўдыёзапіс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?