Пасажырскі цягнік Мінск — Вільня 15 студзеня каля 20:30 паміж станцыямі Солы і Ашмяны збіў каня з возам, якія выехалі на чыгунку. Па шчаслівай выпадковасці ў здарэнні ніхто не загінуў.

«Жыхар Смаргонскага раёна, 41-гадовы работнік мясцовага сельгаспрадпрыемства, у

гэты дзень злоўжываў спіртным да той пары, пакуль не перастаў арыентавацца ў прасторы,
 — іранізуе ў інтэрв’ю „РГ“ начальнік Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Зінюк. — На жаль, не арыентаваўся ў прасторы і конь, якога даверылі работніку на сельгаспрадпрыемстве. Ён вывез свайго гаспадара на чыгунку, дзе воз быў збіты цягніком».

Па словах Аляксандра Зінюка, хуткасць цягніка ў момант здарэння была 80 кіламетраў за гадзіну. Воз быў разбіты, яго кіроўца атрымаў пераломы і… штраф за адміністрацыйнае правапарушэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?