Так хочацца паразважаць пра тое, што сёньня адбываецца ў апазыцыі ў дачыненьні да лідэра А.Мілінкевіча. Для мяне настолькі відавочна, што час і гісторыя абралі гэтага чалавека як лідэра. І тое, што адбылося ўвесну, немагчыма ня зьвязваць зь імем А.Мілінкевіча. Бо ня толькі фальсыфікацыя і хлусьня вывелі людзей на вуліцу, але і давер да прыстойнага лідэра, які ня кінуў і ня здрадзіў. Так, выступы па ТВ А.Казуліна далі пэўны рэзананс. Але давайце ўявім, што не было б Казуліна як кандыдата такога ўзроўню, – падзеі з такой жа колькасьцю людзей і энэргіяй усё адно адбыліся б. А вось калі б не было А.Мілінкевіча як кандыдата, а быў бы іншы з прэтэндэнтаў, я вельмі сумняюся, што мы б убачылі такі вынік. Я перакананая: нягледзячы на нейкія дробныя пралікі і памылкі, менавіта ахвярнасьць і самаадданасьць сумленнага лідэра перадаліся і памножыліся ў сэрцах маладых людзей, якія стаялі на Плошчы. І непрыемна чуць выразы кшталту: «Ну, пры чым тут лідэр, усё адно, хто быў бы лідэрам».

А тыя, хто цяпер супрацьстаяць А.Мілінкевічу, аслабляючы ягоны аўтарытэт, спрабуючы нават адхіліць яго, сваімі дзеяньнямі паказваюць, што жадаюць задавальненьня ўласных амбіцыяў болей, чым свабоды сваёй краіны.

Звычайна Бог і гісторыя сарамацяць такіх людзей. А пасьпяховыя лідэры заўсёды застаюцца лідэрамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?