Злучаныя Штаты павялічаць штогадовую дапамогу Украіне да 124,4 мільёна даляраў. Пра гэта паведаміў у панядзелак сайт дзяржаўнай дапамогі ЗША замежным дзяржавам. Летась Украіна атрымала ад ЗША 123,1 млн даляраў, у 2009 годзе — 99,4 млн.
У паведамленні тлумачыцца, што «галоўная мэта дапамогі ЗША Украіне — падтрымка дэмакратычнай, квітнеючай і бяспечнай Украіны, цалкам інтэграванай у еўраатлантычную супольнасць».
0
0
0
0
0
0