У пачатку студзеня 2011 туніскія спецслужбы з дапамогай мясцовагаТэхнічна гэта было зроблена з дапамогай ўкаранення шкоднаснага скрыпту ў старонку аўтарызацыі сайта для карыстальнікаў Facebook у Тунісе з наступным перахопам зашыфраваных лагіна і пароля з фальшывага URL.правайдара-манапаліста ажыццявілі масавы ўзлом акаўнтаў на Facebook, спрабуючы спыніць арганізацыю мітынгаў на вуліцах і распаўсюджанне відэаролікаў.
Выявілася, што распрацоўшчыкі Facebook распазналі атаку на ранніх стадыях і некалькі дзён рэалізавалі спецыяльную тэхніку абароны для карыстальнікаў з гэтай краіны.
Дырэктар па бяспецы Facebook Джо Саліван першым заўважыў незвычайны паток скаргаў ад туніскіх карыстальнікаў на тое, што чужыя людзі ўваходзяць і выдаляюць іх акаўнты. Акрамя таго, быў зарэгістраваны рэзкі ўсплёск наведвальнасці з Туніса. 25 снежня 2010 Саліван даручыў свайму аддзелу бяспекі вывучыць праблему.
Адразу даказаць факты захопу акаўнтаў ім не ўдалося, таму што ў Тунісе ва ўсіх карыстальнікаў дынамічныя IP. Але пасля дзесяці дзён разбору высветлілася, што адбываецца нешта беспрэцэдэнтнае: да 5 студзеня 2011 стала зразумела, што скампраметаванымі з’яўляюцца паролі ўсіх карыстальнікаў у Тунісе. З такім Facebook яшчэ не сутыкаўся: супернікам выступаў нацыянальны ISP, які фільтраваў увесь уваходны трафік і дадаваў шкоднасныя скрыпты ў індывідуальныя сесіі карыстальнікаў. Салівану дапамаглі апублікаваныя ў адкрытых крыніцах працы незалежных спецыялістаў па бяспецы Клэя Шыркі і Яўгена Марозава, якія дэталёва тлумачаць механізм узлому акаўнтаў Facebook урадавымі спецслужбамі.
Каманда Салівана хутка выкаціла двухузроўневую сістэму.Facebook успрыняў гэта як тэхнічную, а не палітычную праблему, і пачаў яе вырашаць.
На думку экспертаў, жасмінавая рэвалюцыя ў Тунісе (ці, як яе яшчэ называюць,Facebook-рэвалюцыя ) падняла некалькі праблем, пра якія варта задумацца.
цяпер мы бачым, што ў некаторых краінах за палітычную актыўнасць можна пазбавіцца жыцця, так што мясцовым актывістам проста небяспечна мець зносіны ў інтэрнэце пад сапраўднымі імёнамі.
Дарэчы, у Беларусі, дзе сітуацыя падобная да туніскай, цяпер назіраецца новая хваля рэпрэсіяў супраць грамадзянскага насельніцтва: мусіць, праз сістэму накшталт СОРМ улады атрымалі спіс абанентаў сотавай сувязі, якія знаходзіліся ў цэнтры Мінска падчас масавых пратэстаў 19 снежня 2010 года з 20:00 да 22:00 (паводле неафіцыйных дадзеных, каля 75 тыс. чалавек). Цяпер усе яны выклікаюцца на допыты ў следчыя органы. Мясцовым жыхарам для размоваў на палітычныя тэмы рэкамендуюць купляць