Гэтую вестку расійскі фанат Лукашэнкі прывёз з інаўгурацыі, якую назваў "напружанай".
Галоўны рэдактар расейскай газеты «Завтра» Аляксандр Праханаў быў у малым ліку тых замежных гасцей, якія прысутнічалі на інаўгурацыі. У панядзелак у эфіры «Эхо Москвы» ён расказаў пра некаторую спецыфіку гэтага мерапрыемства. Урачыстага прыёму не было, выпіць не далі. Але
што найважнейшае ў словах Праханава — ягоная інфармацыя, што па «справе аб беспарадках» тэрмінаў не будзе.
На пытанне вядучай радыёстанцыі, чаму ў Лукашэнкі быў такі «вельмі напружаны, ахрыплы нейкі» голас, Праханаў адказаў з інтрыгай: «Можа быць, крычаў на падначаленых». Потым Праханаў нечакана паведаміў, што Лукашэнка быў хворы, што ў яго ангіна, таму і адмянілі размову. Вось што Праханаў расказаў:
«Звычайна яна [цырымонія] складаецца з
У цэлым, паўтараю,
адсутнасць вось гэтага прыёму, мне здаецца, гаварыла не толькі аб хваробе прэзідэнта, а пра тое, што вырашылі,усё-ткі , не адзначаць пышна гэтага свята ў момант, калі адбываюцца следчыя мерапрыемствы, калі ў турмах сядзяць прэтэндэнты на трон прэзідэнцкі, калі Захад, увогуле, ігнаруе Беларусь, пачынаецца новы ранг ціску. Адсюль і ўзнікла адчуванне вось такой унутранай стрыманасці, нават нейкай супярэчнасці. З аднаго боку, урачыстасць і пафас, а з іншага боку, некаторая напружанасць і такая панурасць.
Але я высвятліў, вось гэта таксама кулуарныя размовы, у якіх шмат здагадак. Напрыклад, мне сказалі, што следства, сапраўды, вядзецца вельмі інтэнсіўнае. Устанаўліваюцца імёны, усталёўваюцца вось гэтыя вось сувязі. І гаворка ідзе ледзь не аб існаванні такога нейкага еўрапейскага падполля, якое жадала кантраляваць дзеянні апазіцыі і збольшага кантралявала і спансаравала яе. І, вядома, гэты працэс адбудзецца, уся гэтая інфармацыя будзе, напэўна, здабыты і шырока вельмі распаўсюджана ў публіцы беларускай і еўрапейскай. Але,
паўтараю, гэта маё адчуванне, ну, пацверджанае нейкімі размовамі з сур’ёзнымі людзьмі, што вось гэтых велізарных тэрмінаў не будзе… Што, хутчэй за ўсё, будзе, як бы, выкрыццё, можа быць, будзе такая дыфамацыя гэтых людзей.А потым іх, цалкам магчыма, проста выведуць за межы рэспублікі».