ЕС не будзе заплюшчваць вочы на падзеі, якія адбыліся пасля снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, і збіраецца падвергнуць перагляду адносіны з Мінскам.
Пра гэта 17 студзеня заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Герман Ван Ромпей, выступаючы з прамовай у Варшаўскім універсітэце.
«Нядаўнія фальсіфікацыі, а таксама праявы гвалту падчас і пасля выбараў у Беларусі былі крокам назад. Такія падзеі недапушчальныя ў сучаснай Еўропе. ЕС не пакіне іх без увагі і перагледзіць адносіны з Беларуссю», — заявіў прэзідэнт, паведамляе «Веснік ЕС».