Лідары моладзевай праваабарончай арганізацыі «Студэнцкая Рада» Лізавета Яфімава і Зміцер Гамянюк пакінулі Беларусь па палітычных матывах.

Лізавета і Зміцер заявілі, што адчуваюць пагрозу асабістай бяспекі. 20 студзеня ў кватэры, дзе яны жылі, прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы аб «масавых беспарадках». У адпаведнасці з прад’яўленым супрацоўнікамі КДБ пастановай пра ператрус, Гамянюк можа быць пераведзены ў статус падазраванага.

Ціск дзяржструктураў лідэры «Студэнцкай Рады» звязваюць са сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю. Перад выбарамі яны з’яўляліся ініцыятарамі і каардынатарамі кампаніі «Студэнт! Абарані свой голас!» супраць прымусу да датэрміновага галасавання. Пасля выбараў збіралі інфармацыю пра студэнтаў, якім магла спатрэбіцца падтрымка ў выпадку адлічэння за ўдзел у падзеях 19 снежня.

У справядлівае і бесстаронняе расследаванне яны не вераць. «19 снежня быў пастаўлены крыж на існаванні прававой дзяржавы ў Беларусі, і даказаць сваю невінаватасць будзе практычна немагчыма. Менавіта таму мы былі вымушаныя часова пакінуць сваю родную краіну», — адзначылі Яфімава і Гамянюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?