Гурт Mauzer не выступаў год. У мінулым лютым быў акустычны канцэрт. Але гэта хутчэй спроба выйсці на сцэну сталічнага «Рэактара», каб пазбегнуць скандалу. Сёння каманду пакінулі ўсе музыкі. Ці адродзіцца гурт? На пытанні НН адказвае Ян Маўзер.

«НН»: Летась ты пакінуў родны Магілёў. Да Мінска ўжо прызвычаіўся?

ЯМ: Ужо паўгода прайшло. Нармальна.

«НН»: І працу знайшоў?

ЯМ: Так. Працую ў добрай фірме. Займаюся жыццём. Я не хачу атрымаць экзістэнцыйную паразу і стаць дырэктарам крамы, умоўна кажучы.

«НН:» У Мінск прыязджаў спецыяльна дзеля музыкі ці былі іншыя прычыны?

ЯМ: Прычын шмат, каб пакінуць Магілёў. Але лянота і няўпэўненасць не дазволілі б мне гэта зрабіць. Таму выключна з-за музыкі. У Магілёве мы

На люты 2010 была запланавана прэзентацыя альбома «Porna» у Мінску. Напярэдадні канцэрта вакаліст Ян зламаў нагу, а бубнач і бас-гітарыст пакінулі гурт. Mauzer выступіў з акустыкай. Пасля гэтага канцэрта пачалі гаварыць аб развале каманды.

спрабавалі знайсці людзей у групу і не знайшлі тых, хто нас задаволіў бы. Ёсць добрыя музыкі, але яны задзейнічаны ў іншых праектах. У Мінску з групы сышоў гітарыст Kolхz, хаця ў нас з ім захаваліся добрыя стасункі. Толькі ён робіць сваю музыку, я сваю. Kolхz займаецца поп-праектам. Упэўнены, што гэта будзе нешта прыстойнае.

«НН»: Дык ты застаўся адзін, гурту няма?

ЯМ:

Цяпер ёсць чалавек, з якім мы падышлі блізка да таго, каб сабраць групу.

Я напісаў песню нядаўна. Я ёй вельмі рады. Гэта будзе першай песняй, якую мы з групай зробім.

«НН»: Гэта будзе Mauzer ці нешта новае?

ЯМ: Паколькі музыкі іншыя, то музыка будзе іншай. Але першы і другі

Гурт Mauzer быў створаны ў 2002 годзе ў Магілёве. Пераможца «Басовішча-2005». На «Рок-каранацыі-2005» каманда стала дэбютантам года. Ян Маўзер прызнаны выканаўцам года на «Рок-каранацыі-2006». Запісалі два альбомы: «Радасць» (2006), «Porna» (2010). Ян Маўзер вядзе блог jankeegohome.livejournal.com.

альбомы «Маўзера» адрозніваюцца паміж сабой. Ёсць прыхільнікі «Радасці», якія кажуць, што «Порна» кепска зрабілі. І наадварот. А мне здаецца, што мы пасталелі і знайшлі сябе. Калі рабілі першы альбом, не ведалі як граць такую музыку. Арыентаваліся на заходнія каманды. Было і сваё, былі знаходкі, класныя песні, але гэта былі не зусім мы. На другім альбоме — ужо мы: зразумелі чаго хочам. І музыкі, якія яго пісалі, былі вельмі добрым складам. Мы адчувалі адзін аднаго і маглі рухацца разам. Цяпер гэта будзе новая прыступка, але, безумоўна, па-беларуску, і будзе рок, напэўна, цяжкі. Не проста рубілава, а нешта разнастайнае, падобнае на культуру.

«НН»: У «Маўзера» ўзніклі праблемы з музыкамі, але за восем гадоў у камандзе перайграла ці не палова музыкаў Магілёва.

ЯМ: Гэта міф. Усяго ў камандзе грала дванаццаць чалавек. Гэта звязана з тым, што ад пачатку ў групе былі людзі, якія проста хацелі з намі працаваць. Калі мы пачыналі, то бралі ў групу розных людзей. Сёння я разумею: тое, чаго мне хочацца ў музыцы, не факт, што будзе хацецца і астатнім. Таму цяпер вельмі прыдзірліва стаўлюся да людзей, якіх шукаю. У мяне былі крутыя гітарыст і басіст, прафесіяналы, але ў нас было рознае бачанне музыкі.

Самы лепшы склад групы быў апошні. Але не ідэальны. Не ідэальны не з-за музычных, а чалавечых якасцяў... Звычайна людзі схільныя абвінавачваць тых, хто застаўся. Не хочацца корпацца ў бялізне і расказваць асаблівасці кожнага чалавека. Але

я ўпэўнены ва ўласнай маральнасці на сто адсоткаў.

«НН»: Не шкадуеш, што гэты лепшы склад разваліўся?

ЯМ: Я думаю, усё адбываецца да лепшага. Ты робіш усё, што ад цябе залежыць. А ёсць яшчэ нешта. Напэўна, гэта Бог, тое, што кіруе ўсім астатнім.

«НН»: «Маўзер» для цябе не першы гурт, у якім спяваеш. А з папярэдняй каманды «Равновесіе» цябе фактычна па-змоўніцку выставілі.

ЯМ: Калі я вучыўся ў гімназіі, мы стварылі групу «Комітет содействія Красной Арміі». Гралі рускі рок у дзве гітары. Пасля было «Равновесіе» — больш сур’ёзны праект. Перад гэтай камандай я некалькі тыдняў паспяваў яшчэ ў адной групе, адкуль мяне выгналі за няўменне спяваць. «Равновесіе» — хэві-метал. Вакаліраваць было цяжка. І лідар-гітарыст запрасіў паспяваць іншага чалавека. Я гэтага не ведаў. Мне не ўсё падабалася ў групе, але не было куды пайсці: вакалістаў хапае ўсюды. А тут прыйшлося. І Kolхz, які граў з намі, сышоў са мной. Мы хацелі граць для сябе.

«НН»: Гралі для сябе, але «выбухнулі» на ўсю краіну. Дах не зрывала ад папулярнасці пасля перамог на «Басовішчы», «Рок-каранацыі»?

ЯМ: Гэта было крута.

«НН»: Паўтарыць атрымаецца?

ЯМ: Паўтараць нічога не трэба. Гэта было крута, але мала. Расці трэба значна вышэй. Мне не хочацца такога ўзроўню. Гэта несур’ёзна. Мы былі амбітнымі, і нам увесь час хацелася большага. Хтосьці на «Басовішчы» спыняецца, а мы не.

***

Эксклюзіўны запіс гурту «Равновесіе».

Песня «Хлапец» — адзіная беларускамоўная кампазіцыя каманды. Запіс зроблены ў пачатку 2000-х. Размешчана з дазволу Яна Маўзера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?