Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Мікалаем Шеўчыкам бярэ ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Кішынёве
на тэму «Ўнёсак усходніх партнёраў у Стакгольмскую праграму: сумесныя высілкі па паляпшэнні мабільнасці і ўмацаванню бяспекі», перадае БЕЛТА.

Канферэнцыя сабрала больш 150 удзельнікаў з 26 дзяржаў свету. Мерапрыемства накіравана на вывучэнне магчымасцяў далейшага супрацоўніцтва паміж краінамі — удзельніцамі «Ўсходняга партнёрства» ў галіне свабоды, бяспекі і правасуддзя, тут будуць прадстаўлены бачанні і прыярытэты ўсходніх партнёраў у гэтым кірунку. Мэта канферэнцыі заключаецца ў стварэнні платформы для дыялогу паміж дзяржавамі — чальцамі Еўрапейскага саюза і ўсходнімі партнёрамі ў галіне юстыцыі, свабоды і бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?