Па байнэце пайшоў гуляць ліст Уладзіміра Навіцкага са скаргамі на Мікалая Ананьева.

Паводле наяўнай інфармацыі, скандал разгарэўся практычна на пустым месцы. Трэніроўкі мінскага «Дынама» звычайна праходзяць на «Мінск-Арэне» з 10 да 11 гадзін. У 11.15 святло выключаецца аўтаматычна. Калі трэніроўка зрушваецца па часе, супрацоўнікі спарткомплекса перапраграмоўваюць час выключэння, але ў любым выпадку яно рубільнікам святло не выключаюць.

У той дзень трэніроўка, па сутнасці, ужо скончылася. На лёдзе заставаліся толькі некалькі маладых хакеістаў, якія ўжо хутчэй дурэлі, чым сур’ёзна займаліся. У гэты момант і пагасла святло.

Інфармацыя пра гэтую гісторыю, па сутнасці не вартую ламанага шэлега, тым не менш, трапіла ў байнэт. А потым і Уладзімір Навіцкі, каментуючы чарговы матч з удзелам мінскага «Дынама», згадаў пра «інцыдэнт». Прычым падрабязнасцяў ён асабліва не згадаў. Як вынік, у многіх склалася ўражанне, што гэта была ледзь не дыверсія ў рамках супрацьстаяння паміж «Мінск-Арэнай» і беларускім паўнамоцным прадстаўніком у КХЛ.

У выніку віцэ-прэм’ер Уладзімір Патупчык, які глядзеў трансляцыю, пасля першага перыяду прыехаў у спарткомплекс і пачаў бэсціць гендырэктара Мікалая Ананьева. Ну, а потым апошні выказаў усё, што намуляла, Уладзіміру Навіцкаму.

Пакрыўджаны тэлекаментатар накіраваў скаргу не толькі ў НАК, але і ў шэраг іншых інстанцый. Так што, цяпер Ананьеву даводзіцца пісаць тлумачальныя з гэтай нагоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?