Як высветлілі расійскія следчыя органы, тэракт у аэрапорце «Дамадзедава» планаваўся з пачатку лістапада, і першапачаткова мусіў адбыцца на Новы год на Манежнай плошчы.
Але тэракту перашкодзіла смс-рассылка ад кампаніі «Білайн».

Тэрарысты знялі домік для смертніцы ў Кузьмінскім парку. Тэракт, па папярэдняй версіі, павінен быў выглядаць так: на «аднаразовы» мабільны тэлефон тэрарысткі павінна было прыйсці смс-паведамленне, яно і мусіла аўтаматычна запусціць выбуховы механізм. Але тэрарысты не разлічылі, што перад Новым годам мабільныя кампаніі рассылаюць вялікую колькасць рэкламных паведамленняў, а таксама віншаванняў «З Новым годам!». Менавіта апошняе і прыйшло на тэлефон тэрарысткі, пасля чаго здэтанаваў «пояс смертніцы." У выніку выбух адбыўся не на Манежнай плошчы (месцы самых масавых народных гулянняў), а ў доміку ў Кузьмінскім парку. Асоба жанчыны ўстаноўлена, згодна з папярэдняй інфармацыяй яна ўваходзіла ў склад інтэрнацыянальнай тэрарыстычнай групы, якая пасля спланавала тэракт у «Дамадзедава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?