Алена Давідовіч звязвае гэта са сваёй палітычнай дзейнасцю.

Спн. Давідовіч, маці двух малалетніх дзяцей, 28 студзеня выклікаюць на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. Прычынай сталі нібыта ананімныя скаргі ад жыхароў дома, дзе жыве Алена, аб невыкананні ёй бацькоўскіх абавязкаў. Яшчэ 27 снежня да яе прыходзіла інспектар з камісіі. Цікавілася ўмовамі пражывання дзяцей.

Ананімак Алене не паказвалі. Пасля размоваў з суседзямі яна ўпэўнілася, што ніхто і не скардзіўся. А ціск звязвае са сваёй палітычнай дзейнасцю. У прыватнасці, са скаргай на намесніцу старшыні райвыканкама па пытаннях развіцця сацыяльнай сферы Таісу Мурыну, якая і ўзначальвае камісію па справах непаўнагадовых. Скарга тычылася ўдзелу у агітацыйнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі замежных грамадзянаў падчас так званага аўтапрабегу «За Беларусь». У Мастах сустрэчу ўдзельнікаў аўтапрабегу, які стартаваў з Санкт-Пецярбурга, арганізоўвала намесніца старшыні райвыканкама.

Таіса Мурына сказала, што не ведае прычыны, па якой выклікаюць Алену Давідовіч. Маўляў, сама за ўсімі справамі не сочыць, бо «усё рыхтуюць спецыялісты».

Кулуарна спн. Давідовіч сказалі, што справа можа дайсці і да дзіцячага інтэрната.

Алена Давідовіч адна выхоўвае двух дзетак: пяцігадовую дзяўчынку і аднагадовага хлопчыка. Падчас выбараў жанчына была назіральнікам на адным з участкаў. Удзельнічала ў агітацыйнай кампаніі Віталя Рымашэўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?