Міліцыя не нападала на кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева вечарам 19 снежня.
Пра гэта, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, заявіў на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.

«Ці магла міліцыя кандыдату ў прэзідэнты нанесці ўдар, каб вы гэта не зафіксавалі?» — запытаўся ў прысутных журналістаў Куляшоў. Яму нагадалі, што журналістаў паклалі тварам у снег і не далі здымаць тое, што адбывалася. Аднак міністр яшчэ раз падкрэсліў, што супрацоўнікі міліцыі кандыдата ў прэзідэнты не білі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?