Сёньня на швайцарскім гарналыжным курорце Давос пачынаецца штогадовы форум па праблемах сусьветнай эканомікі. З праграмнай прамовай на ім выступіць прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.
Больш за 2000 лідэраў, якія прадстаўляюць бізнэс, урады, грамадзянскую супольнасьць і акадэмічныя колы розных краін сьвету возьмуць удзел у
Фінансавы крызіс і зьяўленьне новых буйных гульцоў на міжнароднай арэне прымушаюць сьвет асэнсаваць новую рэальнасьць, выпрацаваць нормы для яе. «Агульныя нормы для новай рэальнасьці» — лёзунг сёлетняга давоскага форуму.
Клаўс Шваб, заснавальнік і выканаўчы старшыня форуму, перад яго пачаткам пералічыў гэтыя новыя выклікі.
Шваб: Гэта зьяўленьне Кітаю, зьяўленьне Індыі, прадстаўленых тут, як ніколі раней. Гэта наступствы новых сродкаў масавай інфармацыі, сацыяльных сетак, іх уплыў нават на палітыку. Гэта праблема скарачэньня сусьветнай запазычанасьці, праблемы занятасьці і беспрацоўя.
Паводле арганізатараў больш за 1400бізнес-лідэраў і больш за 30 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў прымуць удзел у дыскусіях, а таксама кіраўнікі цэнтральных банкаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, сродкаў масавай інфармацыі і навуковых колаў.
Бясьпеку ўдзельнікаў форуму падтрымліваюць 4000 швэйцарскіх вайскоўцаў, на час форуму будзе закрытая частка паветранай прасторы Швэйцарыі.
З асноўным дакладам на форуме выступіць прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. Ён адклаў свой прылёт у Давос у сувязі з пазаўчорашняй тэрарыстычнай атакай у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава», ахвярамі якой сталі 35 чалавек.
Чакаецца, што Мядзьведзеў будзе гаварыць пра змаганьне з тэрарызмам, а таксама пра прывабнасьць Расеі для замежных інвэстыцыяў.
Журналісты паведамляюць, што ўвесь Давос поўны плякатаў, якія заклікаюць інвэстараў «павялічыць свае магчымасьці ў Расеі».
У форуме таксама бяруць удзел прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, чыя краіна зараз старшынюе ў групе
З трыбуны Давосу выступіць таксама міністар фінансаў ЗША Цімаці Гайтнэр, чакаецца, што тэмамі яго выступу будзе гандлёвы балянс ЗША з Кітаем і неабходнасьць рэвальвацыі юаня адносна даляра.
На думку арганізатараў паказьнікам зьмены сусьветнага балянсу зьяўляецца тое, што сёлета кітайская дэлегацыя ў Давосе ў 5 разоў большая, чым была 10 гадоў таму, а індыйская — у 4 разы большая.
Сёлетні папярэдні настрой удзельнікаў форуму — больш аптымістычны, чым быў два апошнія гады, многія чакаюць, што ў 2011 годзе пачнецца сусьветны эканамічны бум, хаця існуе шмат фактараў, якія могуць перашкодзіць новаму пад’ёму.
Міжнародны валютны фонд таксама прагназуе эканамічны пад’ём сёлета, хаця Фонд і засьцярог наконт інфляцыйнага ўсплёску, асабліва ад росту цэнаў на харчаваньне і энэрганосьбіты.