У падпале расійскага пасольства абвінавачваюцца пяць анархістаў. Пра гэта ў сераду паведаміў міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў.
«Іх асобы высветленыя, і яны затрыманыя. Адзін чалавек знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку».

Куляшоў паведаміў, што за нападам на пасольства, які адбыўся пры канцы жніўня, стаяць маладыя людзі, што адносяць сябе да анархістаў.

Куляшоў таксама паведаміў, што раскрытыя аналагічныя злачынствы адносна нападаў на Палац прафсаюзаў, спецпрыёмнік на Акрэсціна, Міністэрства абароны і бабруйскі аддзел КДБ. Пра большасць з гэтых справаў увогуле нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?