Беларусь заняла першае месца ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі ў 2010 годзе, сведчыць інфармацыя Расстата, падрыхтаваная на аснове публікацый Еўрастата, нацыянальных статыстычных службаў і дадзеных, якія размяшчаюцца ў інтэрнэце ў адпаведнасці з патрабаваннямі Спецыяльнага стандарту распаўсюджання дадзеных МВФ.

«У снежні 2010 г. у параўнанні са снежнем 2009 г. сярод разгляданых замежных краін найбольш прыкметны прырост спажывецкіх цэнаў назіраўся ў Беларусі (9,9%), Украіне (9,1%), Румыніі (7,9%), Казахстане (7,8%), а ў параўнанні з папярэднім месяцам — у Нарвегіі (1,3%), Германіі (1,2%), Беларусі (1,0%)», — гаворыцца ў паведамленні Расстата.

У Расіі спажывецкія цэны за перыяд з пачатку 2010 г. узраслі на 8,8%, за снежань — на 1,1%.

Пры гэтым у сярэднім па краінах Еўрапейскага саюза спажывецкія кошты выраслі на 2,6% і 0,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?