Федэральная антыманапольная служба РФ не пярэчыць супраць аб’яднання расійскіх вытворцаў мінеральных угнаенняў «Уралкалія» і «Сільвініта», сказаў кіраўнік ведамства Ігар Арцем’еў.

«Можна дазволіць такую манаполію», — сказаў ён, дадаўшы, што кампаніі экспартуюць 90% прадукцыі.

Гэта будзе спрыяць росту экспарту калійных угнаенняў і, адпаведна, прыбытку РФ ад экспарту, лічыць ён.

У выніку пагаднення, пра якое кампаніі абвясцілі ў канцы мінулага года, можа з’явіцца трэці па велічыні ў свеце калійны гулец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?