27.01.2011 / 13:11

М. Валошчык. Я беларус, я гонар маю... 8

***

Я беларус, я гонар маю,
Сваю я мову не мяняю
Ні на англійску, ні на руску,
Я гавару па-беларуску.

Тацыт, гісторык старажытны,
Так гаварыў у сваю бытнасць:
Хто пераможцы мову мае,
Раба стае ўжо мова тая.

Як беларус больш продкаў, родных
Сваёю мову не ўспрымае,
Жыве манкуртам несвабодным,
Радзіму-маці забівае.

А хто ахвотна з беларусаў
Адрокся мовы без прымусу,
Той здрадзіў продкам, зрадзіў роду,
Рабом стаў іншага народу.

М. Валошчык, Белаазёрск

0
43563634 / Адказаць
27.01.2011 / 13:20
Зрабице вы падразьдзел "Вершы". Навошта гэта у стужку навинау пихаць ? :(
0
Віталь з Менску / Адказаць
27.01.2011 / 13:36
Дзякуй. Спадабалася. Праўду піша аўтар.
0
Беларуска / Адказаць
27.01.2011 / 14:10
Вельмi добра, што ў Навiны паставiлi! Добры верш!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру